BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Апошні золак": жывая прэм’ера супраць смяротнага пакарання

03.10.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
"Апошні золак": жывая прэм’ера супраць смяротнага пакарання
5 кастрычніка ў 19.00 у Інтэрнэце адбудзецца прэм’ера супольнага музычнага праекта "Апошні золак", у якім бяруць удзел Лявон Вольскі, Наста Шпакоўская, Аляксандр Памідораў, Ганна Хітрык ды iншыя.

 Праект будзе прадстаўлены ў незвычайнай форме – замест запісанага альбома аматараў музыкі чакае анлайн-канцэрт. "Апошні золак" будзе створаны ў рэжыме рэальнага часу – жывыя спевы і музыку будзе дапаўняць жывое візуальнае аздабленне з дапамогай мастачкі па пескаграфіі Насты Шастак, якая будзе працаваць на сцэне адначасова з музыкамі.

– Мы ішлі ад таго, што праект супраць смяротнага пакарання мусіць быць на 100% жывым – па выкананні, па эмоцыях, па падыходзе. Кожнае імгненне жыцця, нават небездакорнае, мае свой сэнс. Зрабіць нас лепш, даць нам магчымасць нешта зразумець, – тлумачыць каардынатар праекта Сяргей Будкін. – Мы не маем мэты пераканаць, але маем мэту даць нагоду задумацца. Злачынцаў трэба караць, але нельга забіваць, нават паводле законаў.

Рэжысёр-пастаноўшчык праекта – Павел Бандзіч, вядомы па стужцы "Сэрца за кратамі", якая перамогла ў намінацыі "Лепшы публіцыстычны фільм" на фэсце "Залаты бубен" ў Ханты-Мансійску (Расія).

– Ідэя ў тым, каб праз песні, жывое выкананне і візуал стварыць на сцэне жывы дыялог пра забойствы, якія адбываюцца з нашай маўклівай згоды. Песні пра пачуцці і розныя жыццёвыя абставіны, а таксама інсталяцыі на тэму каштоўнасці жыцця для ўсіх і заўжды, – распавядае Павел Бандзіч.

Праект эксклюзіўны і з пункту гледжання выкарыстаных твораў – кожны артыст выканае адну цалкам новую і адну адмыслова пераасэнсаваную песню з ужо вядомага рэпэртуара – гучыць неяк казённа

Жывую трансляцыю прэм’еры 5 кастрычніка ў 19.00 ладзіць беларускі партал Tut.by. Адначасова яе можна будзе пабачыць на сайтах Naviny.by, NN.by, Euroradio.fm, Svaboda.org, Spring96.org.

Відэа з рэпетыцыі:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео