BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сканчаецца адтэрміноўка пакарання ў дачыненні да журналіста Адрэя Пачобута

19.09.2013
Сканчаецца адтэрміноўка пакарання ў дачыненні да журналіста Адрэя Пачобута
Перыяд адтэрміноўкі пакарання гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута па крымінальнай справе за “паклёп на прэзідэнта” сканчаецца 20 верасня.

Бліжэйшым часам павінна адбыцца судовае паседжанне, на якім будзе вырашана пытанне аб вызваленні журналіста ад адбыцця пакарання, нагадвае прэc-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Гаворка ідзе пра рашэнне Ленінскага раённага суда Гродна (суддзя Віталь Ляцко) ад 5 ліпеня 2011 г., які прызнаў Пачобута вінаватым у парушэнні ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса і пакараў трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Паводле арт. 77 ч. 7 Крымінальнага кодэкса РБ, пасля заканчэння “тэрміну адтэрміноўкі” зноў мае адбыцца суд, які можа:

– Вызваліць асуджанага ад прызначанага судом пакарання, “калі ў перыяд адтэрміноўкі асуджаны законапаслухмянымі паводзінамі даказаў сваё выпраўленне”;
– Падоўжыць адтэрміноўку выканання пакарання, калі асуджаны “праявіў імкненне да законапаслухмяных паводзінаў, але не ў поўнай меры даказаў сваё выпраўленне”;
– Накіраваць асуджанага для адбывання прызначанага судом пакарання, “калі асуджаны ў перыяд адтэрміноўкі не праявіў імкнення да законапаслухмяных паводзінаў”.

Як паведаміў журналіст прэс-службе ГА “БАЖ” 19 верасня, пакуль яму ні пра які судовы разгляд нічога не паведамлялі. “Гэта найбліжэйшымі днямі павінна адбыцца. Але, відаць, мяне ў апошнюю хвіліну паінфармауюць”, – мяркуе калега.

Нагадаем, што, паводле абвінавачання, на працягу 2010—2011 г.г. Андрэй Пачобут “паклёпнічаў” на А. Лукашэнку на старонках “Gazety Wyborczеj”, сайта “Белорусский партизан” і свайго блогу poczobut.livejournal.com. Аналізавалі «крымінальныя» тэксты Пачобута выкладчык-філолаг Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Нікіценка і двое супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама — Павел Скрабко (загадчык) і Віктар Жалезняковіч (адказны за працу са СМІ).

А. Пачобута вызвалілі ў зале суда 5 ліпеня, але пад падпіску аб нявыездзе (з 6 красавіка 2011 г. журналіста ўтрымлівалі ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1). Пачобут не прызнаў сябе вінаватым і паспрабаваў абскардзіць рашэнне суда. 20 верасня 2011 г. Гродзенскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста, і рашэнне набыло законную сілу.

Яшчэ адну крымінальную справу (паўторны паклёп на кіраўніка дзяржавы, ч. 2 арт. 367 КК РБ) завялі на Пачобута ўлетку 2012 г. У сакавіку 2013 г. справу спынілі ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях журналіста складу злачынства.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео