BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд за падвойнае забойства ў Гродна

17.09.2013
Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд за падвойнае забойства ў Гродна
Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны вырак жыхару Вілейкі Паўлу Сялюну, які ў жніўні 2012 года здзейсніў падвойнае забойства ў Гродна.

Прысуд у выглядзе смяротнага пакарання маладому чалавеку 1990 года нараджэння быў вынесены Гарадзенскім абласным судом 12 чэрвеня, нагадвае Радыё Свабода.

Злачынства было ўчынена 5 жніўня 2012 году. 7 жніўня ў кватэры шматпавярховіка ў Гродна знайшлі труп жанчыны 1991 году нараджэння з мноствам колата-рэзаных ранаў шыі, спіны і жывата.

Пазней у смеццевым кантэйнеры знайшлі фрагменты трупа яшчэ аднаго чалавека — хлопца 1989 году нараджэння, які быў гаспадаром кватэры, дзе адбылося забойства .

Павел Сялюн — муж забітай. Матыў злачынства — рэўнасць. Злачынца затрымалі 7 жніўня ў цягніку Гродна — Баранавічы.

Касацыйную скаргу разглядала судовая калегія Вярхоўнага суду пад старшынствам намесніка старшыні Вярхоўнага суду Валера Калінковіча.

Павел Сялюн будзе звяртацца з просьбай аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы, а яго сваякі накіруюць зварот у Камітэт па правах чалавека ААН, паведаміў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Маці асуджанага яшчэ напярэдадні разгляду касацыі папрасіла патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта звярнуцца да Лукашэнкі, каб яе сына памілавалі й адмянілі яму смяротны прысуд. Беларуская праваслаўная царква неаднаразова выступала супраць смяротнага пакарання.

Апроч Сялюна, да смяротнай кары сёлета асуджаны 25-гадовы жыхар Гомеля Аляксандар Груноў, які забіў студэнтку біялягічнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту Наталлю Емяльянчыкаву. Сёлета пры канцы вясны смяротны прысуд быў вынесены зняволенаму ў Магілёве — па сукупнасці злачынстваў, у тым ліку за ўдзел у забойстве сукамэрніка.

Ужыванне Беларуссю смяротнага пакарання неаднаразова рабілася прадметам абмеркавання і крытыкі з боку Еўрапейскага Саюзу і Рады Еўропы. Пры гэтым дзяржаўныя службоўцы ў Беларусі часцей за ўсё выказваюцца за захаванне выключнай меры пакарання. Незадаволенасць публікацыямі ў СМІ на тэму смяротнага пакарання выказваў нядаўна генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео