BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Яроменак асужданы на тры месяцы арышту

20.08.2013
Уладзімір Яроменак асужданы на тры месяцы арышту
Личности
Уладзімір Яроменак. Фота: svaboda.org
У судзе Першамайскага раёну Мінска абвешчаны прысуд па справе былога палітвязня, актывіста “Маладога фронту” Уладзіміра Яроменка.

Cуддзя Леанід Ярмоленкаў прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага Кодэксу) і пакараў яго арыштам на 3 месяцы, паведамляе Радыё Свабода.

Прэвентыўны нагляд чарговы раз быў устаноўлены за Ўладзімірам Яроменкам 15 сакавіка 2013 года тэрмінам на 6 месяцаў. Актывіст мае намер абскарджваць пысуд.

Раней да 6 месяцаў арышту за падобнае парушэнне быў пакараны іншы ўдзельнік Плошчы-2010 Васіль Парфянкоў.

Уладзімір Яроменак сябе вінаватым не прызнаў і наагул адмовіўся даваць паказанні.

На працэсе выступілі два сведкі-міліцыянты: Радзівон Казак, былы ўчастковы, і Аляксей Пяркоў, старшы інспектар. Яны распавялі, што прыходзілі ў кватэру, дзе пражывае Яроменак, але яго не заспелі, цягам 15 хвілін званілі ў дзверы, апытвалі сведак, суседзяў, паглядзелі, што святла ў вокнах не было.

Адвакатка ў сваім выступе звярнула ўвагу, што ў пратаколах не пазначаны час, што яны складзеныя з памылкамі і наагул сфальшаваныя, таму і сама справа, заведзеная на падставе сфальшаваных пратаколаў, павінна быць спыненая. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео