BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадскія арганізацыі Беларусі і Літвы не прызналі слуханні па астравецкай АЭС

20.08.2013
Грамадскія арганізацыі Беларусі і Літвы не прызналі слуханні па астравецкай АЭС
Шэраг грамадскіх арганізацый з Беларусі і Літвы заяўляюць пра тое, што сустрэча з дырэкцыяй будаўніцтва АЭС, якая адбылася 17 жніўня ў Астраўцы, не можа лічыцца грамадскімі слуханнямі.

Як перадае БелаПАН, у заяве літоўскіх грамадскіх арганізацый "Рух зялёных Літвы", "Атгая", "Цэнтр моладзі Літвы", "Асацыяцыя Zali.lt", партыі "Літоўскі саюз сялян і зялёных", а таксама беларускага грамадскага аб'яднання "Экадом" і аргкамітэта стварэння руху "Вучоныя за бяз'ядзерную Беларусь!" адзначаецца, што сустрэча прадстаўнікоў беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, а таксама дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі са 102 грамадзянамі Літвы ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) 17 жніўня не можа лічыцца грамадскімі слуханнямі па справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) праекта Беларускай АЭС у межах Канвенцыі Эспаа ЕЭК ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце.

Эколагі лічаць, што на сходзе ў Астраўцы не было дыскусіі па сутнасці пытання, бо беларускі бок не падаў літоўскай грамадскасці поўны 3.500-стронкавы тэкст справаздачы пра АУНА праекта Беларускай АЭС, а тэкст, размешчаны на сайце дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі, такім не з'яўляецца.

На думку аўтараў заявы, запэўніванні ў абсалютнай бяспецы АЭС былі галаслоўнымі і не адпавядалі рэчаіснасці. На пытанні з залы пра план эвакуацыі і льготы для жыхароў 30-кіламетровай зоны беларускі бок адказаў, што ў гэтым няма неабходнасці. У той жа час, адзначаюць эколагі, гэтая інфармацыя абвяргаецца вынікамі даследаванняў еўрапейскіх спецыялістаў, апублікаванымі ў 2012 годзе. "Даследаванне Нарвежскага агенцтва радыяцыйнай абароны і аўстрыйскага Універсітэта прыродных рэсурсаў і прыкладных навук аб жыцці (BOCU) flexRISK даказалі, што ў выпадку цяжкай запраектнай аварыі на Астравецкай АЭС існуе магчымасць такога выкіду радыеактыўнага цэзію-137, у выніку якога будзе неабходнае адсяленне жыхароў на адлегласці да 300 і больш кіламетраў ад аварыйнага рэактара. У патэнцыяльную зону адсялення, паводле вынікаў даследавання flexRISK, могуць увайсці такія гарады, як Вільнюс, Каўнас, Шаўляй", — гаворыцца ў заяве.

Склад удзельнікаў сходу ў Астраўцы не дазваляе сцвярджаць, што з літоўскага боку прысутнічала зацікаўленая, а галоўнае, не ангажаваная грамадскасць, мяркуюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Слуханні былі праведзены падчас летніх адпачынкаў, калі большасць грамадзян знаходзіцца ў ад'ездзе. Паводле інфармацыі газеты Lietuvos Ritas, толькі два жыхары Вільнюса выехалі ў Астравец на бясплатным аўтобусе ад беларускага пасольства, на двух іншых аўтобусах былі прывезены 37 жыхароў Вісагінаса і арганізаваная група літоўскіх грамадзян, як мяркуецца, беларускага паходжання. Улады Беларусі на працягу некалькіх гадоў абяцаюць разгледзець магчымасць працаўладкавання гэтых грамадзян на Астравецкай АЭС, што, як лічаць аўтары заявы, з'яўляецца маніпуляцыяй меркаваннем гэтых грамадзян.

Падпісанты заявы звяртаюць увагу на факт працягу будаўніцтва Астравецкай АЭС падчас кансультацый з Літвой. Гэта, на іх думку, не адпавядае прынцыпам Канвенцыі Эспаа.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео