BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вакол Нацыянальнага мастацкага музея пабудуюць музейны квартал

14.08.2013
Вакол Нацыянальнага мастацкага музея пабудуюць музейны квартал
Паўнавартасны музейны квартал паўстане вакол Нацыянальнага мастацкага музея праз пяць гадоў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў падчас уласнай творчай сустрэчы.

"Праз пяць гадоў мы плануем сфарміраваць цэлы музейны квартал з усёй інфраструктурай. Тут будуць кафэ і рэстаран, магазін, куды можна будзе прыйсці да 4 раніцы. Дзеля ажыццяўлення гэтага плана будзе праводзіцца рэканструкцыя вуліцы Кірава і паралельна вуліцы Карла Маркса", - перадае БЕЛТА словы Ўладзіміра Пракапцова. Ён адзначыў, што праектныя работы, на якія выдзелена 4,5 мільярды рублёў, ужо вядуцца.

Творчая сустрэча прайшла ў час адкрытай персанальнай выстаўкі Уладзіміра Пракапцова "Струны прасторы і часу", прысвечанай двайному асабістаму святу кіраўніка музея - 60-годдзю з дня нараджэння і 15-годдзю дзейнасці на пасадзе дырэктара буйнейшага музея краіны.

Экспазіцыя ахоплівае перыяд з 1973 па 2013 год. Прадстаўленыя карціны сведчаць аб пастаянным творчым пошуку і самаўдасканаленні. Жывапіс для аўтара - магчымасць праявіць сябе і адлюстраваць на палатне напружанасць думак. "Бацькоўскі дом", "Начны Віцебск", "Вытокі", "Вечнае" - у сваіх творах жывапісец, поўны шчырасці пачуццяў і эмоцый, паўстае ў сапраўдным абліччы.

Выстаўка адкрылася 8 жніўня і павінна прадоўжыцца роўна 8 дзён 8 гадзін 8 мінут і 8 секунд.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео