BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З заводу трактарных дэталяў у Бабруйску звольнілі прафсаюзнага актывіста

02.08.2013
З заводу трактарных дэталяў у Бабруйску звольнілі прафсаюзнага актывіста
Актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Дзмітры Курмаз быў беспадстаўна звольнены з бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Працоўныя заводу патрабуюць аднавіць яго на працы.

Як перадае Радыё Свабода, ліст з такім хадайніцтвам дасланы ў адміністрацыю прадпрыемства. Яго падпісалі больш за два дзясяткі калегаў звольненага актывіста. Сам актывіст лічыць, што застаўся бяз працы, бо не выйшаў, як таго жадала кіраўніцтва заводу, з незалежнага прафсаюзу.

Дзмітры Курмаз адпрацаваў на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў больш за шэсць гадоў. Рабіў наладчыкам завадскога абсталявання. У Свабодны прафсаюз Беларускі ўступіў тры гады таму, бо палічыў, што той адстойвае правы працоўных. Сам падпісваў звароты ў абарону сваіх калегаў. Сяброўства ў незалежным прафсаюзе, лічыць ён, і стала прычынаю для звальнення:

Курмаз: «Мне сказана было так: «Выходзь з Свабоднага прафсаюзу, альбо можаш вылецець з заводу. Па маёй працы ў мяне ніколі заўвагаў не было».

Карэспандэнт: «Рэакцыя вашых калегаў на ваша звальненне была якой?»

Курмаз: «Людзі былі абураныя дужа. Пісалі зварот на імя дырэктара. Падпісаліся за мяне 25 чалавек».

Карэспандэнт: «А ў вас цяпер ці ёсць магчымасць знайсці працу?»

Курмаз: «Не ведаю. Тут жа паміж заводамі начальства павязанае, і калі пра мяне напелі ўжо на другіх заводах, то цяжка будзе».

Працаўнікі прадпрыемства пацвярджаюць, што звярталіся да адміністрацыі, каб тая не звальняла Курмаза. Адзін з падпісантаў паведаміў «Свабодзе»:

«Працаўнікі напісалі ліст. Адправілі дырэктару. Дырэктар на разбор адправіў копію гэтага дакументу начальніку цэху. Тут жа выклікалі падпісантаў. Выклікалі па адным. Пыталі, ці асабіста яны падпісвалі. Нават правяралі подпісы — як хто распісваецца. Чалавек адпрацаваў сем гадоў, і ў ім мелі патрэбу, а цяпер у ім не маюць патрэбы — гэта ж несправядліва. Лепшага спэцыяліста яны наўрад ці знойдуць. Давядзецца вучыць».

Гаварыць пра звальненне Дзьмітрыя Курмаза, як і іншых раней звольненых актывістаў суполкі прафсаюзу, у адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюцца.

Тым часам на завадскім сайце ў раздзеле «Вакансіі» пазначана, што прадпрыемства мае патрэбу ў наладчыках. На тым жа сайце, але ў раздзеле «Навіны кампаніі», змешчаная публікацыя, у якой прызнаецца, што працаўнікі звярталіся да адміністрацыі, каб тая падоўжыла працоўны кантракт з Курмазам. У адказ у нататцы заяўляецца, што звольнены актывіст парушаў працоўную дысцыпліну і нават быў сёлета дэпрэміяваны. Выказваецца сумнеў, што Курмаз — спэцыяліст высокай кваліфікацыі. Звольнілі яго па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракту.

На Магілёўшчыне толькі дзве незалежныя прафсаюзныя суполкі на прадпрыемствах маюць зарэгістраваны статус. Абедзве ў Бабруйску. Акрамя заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў, ёсць яшчэ суполка Беларускага незалежнага прафсаюзу на «Белшыне». Паводле старшыні суполкі Міхаіла Ўсціновіча, адміністрацыя аднаго з найвялікшых прадпрыемстваў рэгіёну пакуль цярпліва ставіцца да незалежных прафсаюзнікаў. Звальняюць прафсаюзных актывістаў найчасцей з заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў.

Старшыня тамтэйшай незалежнай прафсаюзнай арганізацыі Міхаіл Кавалькоў лічыць, што адміністрацыя пастанавіла знішчыць суполку, таму пакрысе пазбаўляецца ад ейных актывістаў. Нагодай для звальнення робіцца заканчэнне тэрміну дзеяння працоўнага кантракту. У значнай часткі сяброў суполкі кантракты сканчаюцца ў наступным годзе. Сярод прычынаў, чаму звальняюць незалежных прафсаюзнікаў, спадар Кавалькоў называе эканамічную нестабільнасць:

«На заводзе, як і ў краіне, не зусім добрая эканамічная сітуацыя. Яны разумеюць, што менавіта наш прафсаюз не будзе маўчаць пра праблемы заводу, якія могуць надысці, і яны гэтага баяцца. Прафсаюз, як і раней, будзе патрабаваць, каб людзі былі забяспечаныя працай, і галоўнае — каб заробкам».

Канфлікт адміністрацыі заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў з прафсаюзнай суполкай Свабоднага прафсаюзу Беларускага рэгулярна становіцца нагодай для публікацыяў у беларускіх масмэдыях. Адносіны бакоў абвастрыліся ў лістападзе 2011 году. Тады працаўнікі сабралі тысячу подпісаў за падвышэнне заробкаў. Неўзабаве пасля гэтага ў Міхаіла Кавалькова ўзніклі праблемы з праходам на тэрыторыю заводу. Суполку пазбавілі сядзібы ў будынку заводакіраўніцтва. 31 жніўня 2012 году кіраўніцтва Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і адміністрацыя прадпрыемства дамовіліся, што праблемы на заводзе ў стасунках між бакамі будуць развязвацца ў рэчышчы сацыяльнага супрацоўніцтва.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео