BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новы паўстанцкі маршрут: ад Мілавідаў да Слоніма

29.07.2013
Новы паўстанцкі маршрут: ад Мілавідаў да Слоніма
Прэзентацыя другога экскрсійнага маршрута па мясцінах паўстання 1863-64 гадоў адбудзецца 31 ліпеня. Першым пунктам падарожжа стане вёска Мілавіды Баранавіцкага раёны, а апошнім – горад Слонім.

Маршрут распрацаваны ў межах кампаніі “1863”, якая дзейнічае пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь”.

Распрацоўшчык маршруту, гід-экскурсавод Цімафей Акудовіч распавёў пра асноўныя кропкі новага маршрута:

1. Вёска Мілавіды Баранавіцкага раёну - месца правядзення вядомай бітвы 22 траўня 1863 года, у якой перамога засталася за паўстанцамі. Тады царскія войскі страцілі забітымі 50 чалавек, а паўстанцы – 18. Ахвяры бітвы пахаваныя па розныя бакі шашы, якая пралягае каля месца бітвы.

2. Вёска Чамялы Івацэвіцкага раёну – месца, дзе захавалася паштовая станцыя тых часоў, якую захоплівалі паўстанцы.

3. Вёска Быцень Івацэвіцкага раёну. Там знаходзіцца знакаміты ўніяцкі манастыр – месца, дзе паўстанцы праводзілі да прысягі сялянаў.

4. Вёска Шылавічы Слонімскага раёну. Там знаходзіцца царква Казанскай іконы Божай маці, пабудаваная ў першай палове XIX ст., дзе таксама паўстанцы прымалі сялян у свае шэрагі. Таксама ў вёсцы захаваўся стары спіртзавод братоў Пуслоўскіх пачатку XX ст.

5. Вёска Азярніцы Слонімскага раёну– вёска, дзе стаіць царква, таксама пабудовы XIX ст.

6. Горад Слонім, дзе можна будзе агледзець праваслаўныя і каталіцкія храмы XVII-XVIII стагоддзяў, і пазнаёміцца з багатай гісторыяй паўстання ў гэтым горадзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео