BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Творы знакамітага гарадзенца Леона Бакста могуць трапіць у Беларусь

22.07.2013
Творы знакамітага гарадзенца Леона Бакста могуць трапіць у Беларусь
Беларускія мецэнаты маюць намер набыць у Францыі праз аўкцыён Sotheby’s арыгіналы прац знакамітага тэатральнага мастака.

Як паведаміў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, супрацоўнікі беларускай амбасады нядаўна знайшлі працы Бакста на парыжскай выставе. Адзін з беларускіх банкаў ужо зацікаўлены пакупкай іх праз аўкцыён Sotheby’s. Дарэчы, гэтай вясной такім чынам ужо ўдалося набыць для Беларусі чатыры палотны Марка Шагала і Хаіма Суціна.

Коштавы рэкорд на твор Бакста быў усталяваны ў траўні 2012 года ў Лондане на аўкцыёне Christie’s. Акварэльны твор “Жоўтая султанша” ананімны пакупнік набыў за амаль 1. 500.000 даляраў (937.000 фунтаў стэрлінгаў).

Пачатковы кошт трох эскізаў тэатральных касцюмаў, якія ў лютым гэтага года прапанаваў пакупнікам у Парыжы аўкцыённы дом Sotheby’s, значна меншы - 80 тысяч еўра.

Нарадзіўся Бакст (сапраўднае імя Леў Розенберг) у 1866 годзе ў Гродне, у сям’і габрэйскага вучонага-талмудыста. Яго талент раскрыўся ў поўнай меры ў Парыжы.

У Гродне імём знакамітага мастака названая вуліца, якая знаходзіцца на гарадской акраіне – у Фабрычным, піша "Твой Стыль".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео