BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцы з розных гарадоў Беларусі рыхтуюць акцыі да гадавіны затрымання Бяляцкага

19.07.2013
Праваабаронцы з розных гарадоў Беларусі рыхтуюць акцыі да гадавіны затрымання Бяляцкага
Праваабаронцы з Гродна, Гомеля ды Магілёва падалі ў выканаўчыя камітэты сваіх гарадоў заяўкі на правядзенне акцый у дзень другой гадавіны арышту Алеся Бяляцкага – 4 жніўня.

Гродзенскія актывісты Ўладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель падалі заяўку на правядзеньне пікету ў мясцовы гарвыканкам, паведмаляе Радыё Свабода.

Паводле Хільмановіча, пікет плануюць правесці 4 жніўня ў парку ля Каложскай царквы.

Пікетоўцы хочуць паінфармаваць жыхароў гораду пра сітуацыю са зняволеным кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна».

Раней гомельскія грамадскія актывісты Анатоль Паплаўны, Юры Варонежцаў і Леанід Судаленка падалі ў гарвыканкам заяўку на вулічнае шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

«Шэсце мы маем намер правесці 4 жніўня — ад цэнтральнай плошчы Леніна па вуліцы Савецкай і да ўнівэрсітэту імя Францішка Скарыны, дзе ў свой час вучыўся Бяляцкі. Усе ўдзельнікі шэсця будуць у майках з партрэтам праваабаронцы. Апрача таго, будуць скарыстаны лозунгі: „Свабоду Бяляцкаму!“, „За вашу і нашу свабоду!“ ды іншыя», — заявіў Свабодзе Анатоль Паплаўны.

Магілёўскія праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 4 жніўня пікета за вызваленне беларускіх палітвязняў. Праваабаронцы збіраюцца праводзіць пікетаванне ў цэнтры гораду непадалёк ад будынку гарвыканкаму. Мяркуецца, што ў пікеце возьмуць удзел да 15 чалавек.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гадоў турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць і падтрымку сем’яў палітвязняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео