BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Беларускае кола” паедзе ў Брусель

11.07.2013
“Беларускае кола” паедзе ў Брусель
фота www.eurashkola.eu
У старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага Вільні адбылася доўгачаканая фінальная гульня Х Нацыянальнага конкурса школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”

 У ёй узялі ўдзел каманды-пераможцы паўфінальных гульняў, якія прайшлі ў маі ў Магілеве, Гродна і Мінску, - “Еўра-М” (Магілеў), “Беларускае кола” (Навагрудак), “Разам” (Маладзечна) і “DVDend” (Жодзіна). Ацэньвала веды ўдзельнікаў строгае, але справядлівае журы ў складзе вядомага грамадскага дзеяча і журналіста Вадзіма Александровіча, старшыні Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улада Вялічкі, намесніка старшыні ПАГА “Рух за Свабоду” Алеся Лагвінца ды каардынатара студэнцкіх даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Ірыны Луневіч. Атмасферу інтэлектуальнага свята стварала майстэрская праца вядучага – вядомага акцёра і тэлевядучага Юрася Жыгамонта.

Як паведамiНа пачатку гульні ўдзельнікаў прывіталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус ды нязменны арганізатар конкурсу, кіраўнік яго Аргкамітэта Ігар Лялькоў.

Як паведамiў Ігар Лялькоў Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi", па выніках пяці этапаў, падчас якіх удзельнікі мусілі прадэманстраваць свае веды па гістарычнай геаграфіі Еўропы, біяграфіях славутых дзеячоў еўрапейскай (у тым ліку і беларускай) культуры, навукі, палітыкі, выбітных асобаў Вызвольнага паўстання 1863-64 гг., і нават музыкі розных еўрапейскіх народаў, перамогу атрымала каманда “Беларускае кола” з Навагрудка. Варта адзначыць, што гэта ўжо другая перамога гэтай каманды ў конкурсе (першая была ў 2010 годзе), а таксама тое, што перамога каманды з Навагрудка ў год юбілею каранацыі Міндаўга выглядае вельмі сімвалічна.

Галоўны прыз, якi атрымаюцьі пераможцы – гэта вандроўка каманды разам з кіраўніком у Брусель. Сярод іншых прызоў былі цікавыя кнігі, музычныя і інфармацыйныя дыскі, флэшкі. Каманды-фіналісты таксама атрымалі магчымасць павандраваць па Еўропе. Гульня прайшла ў Вільні, дзе была арганізавана цікавая культурная праграма з экскурсіяй.

Больш падрабязны рэпартаж з фінальнай гульні можна паглядзець на сайце www.eurashkola.eu.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео