BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гурты з чатырох краін выступяць на "Дзень культуры народаў ВКЛ" у Мінску

08.07.2013
Гурты з чатырох краін выступяць на "Дзень культуры народаў ВКЛ" у Мінску
Вялікі фолк-канцэрт адбудзецца 24 ліпеня ў рамках выставы "Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага" ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага мастацкага музея.

У пяцігадзінным канцэрце возьмуць удзел гурты з чатырох краін: беларускі "Палац", украінскі "ГЫЧ Аркестр", польскі Vołosi і літоўскі Aiste Smilgeviciute & Skyle.

— Народы Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы звязвае агульная гісторыя — гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, — адзначаюць арганізатары канцэрта. — У сучасным свеце важна захоўваць агульныя культурныя традыцыі і сувязі гэтых краін. На мерапрыемстве мы паспрабуем перадаць атмасферу той эпохі і пазнаёмімся з сучаснай музычнай культурай краін Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.

Таксама на пляцоўцы размесцяцца традыцыйныя рамесныя майстэрні ад Цэнтра народных рамёстваў "Скарбніца", выстава касцюма, даспехаў і зброі (XIII–XVI стст., рэканструкцыя) ад Маладзёжнага грамадскага аб’яднання "Жывая гісторыя", вясёлыя танцы, віктарыны, прызы і спецыяльнае меню ад Арт-кафэ, паведамляе Ultra-music.com.

Гурт "Палац" — адна з самых папулярных і запатрабаваных груп у Беларусі. Група з’яўляецца родапачынальніцай стылю фолк-мадэрн. У аранжыроўках яны выкарыстоўваюць традыцыйныя аўтэнтычныя беларускія інструменты. Гурт выступіць пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

"ГЫЧ Аркестр" на дадзены момант з’яўляецца адным з самых запатрабаваных фестывальных калектываў. У сваёй музыцы яны спалучаюць этнічныя мелодыі Заходняй Украіны з элементамі мадэрну і джаза.

Струнны квінтэт Vołosi за два гады паспеў заваяваць Германію, Грузію, адзначыцца на самых маштабных пляцоўках Польшчы. Гурт выступіць пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

У творчым багажы Aiste Smilgeviciutes & Skyle ўжо больш за дваццаць альбомаў, сярод якіх і музыка для спектакляў. У гэтым годзе калектыў атрымаў прэмію прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі за ўклад у культуру. У сваёй музыцы злучаюць розныя стылі ад фолка да арт-рока і выкарыстоўваюць як класічныя інструменты (віяланчэль, скрыпка, акардэон), так і старажытны літоўскі інструмент канклес (kanklės). Гурт выступіць пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Білеты на канцэрт каштуюць ад 85 да 100 тысяч рублеў. Набыць іх можна у касе музея.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео