BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці ўдарыш культурай па дыктатуры?

01.07.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Ці ўдарыш культурай па дыктатуры?
фота Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Культура – адзіны паспяховы праект у Беларусі за апошнія 20 гадоў, лічыць галоўны рэдактар часопіса “pARTisan” Артур Клінаў.

 Пра гэта ён заявіў падчас дускусіі на тэму “Культурныя ініцыятывы і іх роля і патэнцыял для ўнутранага ўмацавання грамадзянскай супольнасці”, якая адбылася ў межах міжнароднага семінара “Ад дзеяння да ўздзеяння: паляпшэнне праектаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, праведзенага 25-26 чэрвеня ў Вільні Міжнародным кансорцыюмам “ЕўраБеларусь”.

“Павярнуць вось” беларусам

Артур Клінаў заўважыў, што за ўсе гады незалежнасці Беларусі ні палітычным, ні якімсці іншым праектам не атрымалася дасягнуць таго прагрэсу, які ўласцівы галіне культуры. У якасці пацверджання сваёй думкі ён прывёў прыклад часопіса “pARTisan”, які ў першыя гады свайго выхаду мог ледзь назбіраць матэрыялаў на 2 нумары на год, а цяпер можа выходзіць 5-6 разоў штогод. “Раней мы пісалі пра розных аўтараў, бо больш не было пра што пісаць. А цяпер толькі ў Мінску праходзіць вялізная колькасць мерапрыемстваў, якія можна асвятляць”, – заўважыў Артур Клінаў.
 
У адказ на пытанне аб здольнасці культуры ўплываць на змены ў грамадстве, у палітычным жыцці, рэдактар часопіса адзначыў, што якраз сучасная культура ды мастацтва і займаюцца тым, што змяняюць народ. У той самы час афіцыйная постсавецкая культура, якую падтрымлівае дзяржава, хутчэй імкнецца падтрымліваць статус-кво. “Беларусам трэба “павярнуць вось”, змяніць іх погляд, і зробіць гэта менавіта культура”, – сказаў Артур Клінаў.
 
Мастацтва, свабоднае само па сабе
 
Дызайнер, паэт і перакладчык Міхал Анемпадыстаў нагадаў пра шэраг істотных для грамадства функцый, якія выконвае мастацтва. Па-першае, у выглядзе творцаў мастацтва стварае маральных аўтарытэтаў, прычым спраўляецца з гэтай задачай значна лепш за палітыку ці бізнэс. Апроч таго, творчая дзейнасць спараджае дзве супольнасці: супольнасць творцаў, у якой вядуцца дускусіі пра якасць творчага прадукту ды іншыя ўнутраныя пытанні, і супольнасць спажыўцоў такога творчага прадукту.
 
Звярнуўшыся да пытання аб магчымасці пашыраць праз мастацтва каштоўнасці свабоды, Міхал Анемпадыстаў адзначыў, што мастацтва само па сабе з’яўляецца больш свабоднай прасторай у параўнанні з іншымі сферамі дзейнасці. Адначасова ён перасцярог ад захаплення ідэяй стварэння на замову нейкіх твораў, якія б прасоўвалі ў грамадстве ідэі свабоды ці дэмакратыі. Бо ёсць вялікая рызыка атрымаць у выніку імітацыю, нейкі псеўдарэвалюцыйны твор неглыбокага зместу. “Творцу нельга загадаць зрабіць геніяльны твор”, – заявіў Міхал Анемпадыстаў.
 
Творцы-трыкстэры і Дубавец у ролі Сораса
 
З гэтай тэзай не зусім пагадзіўся філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, які нагадаў, што значная колькасць выбітных твораў сусветнага мастацтва рабіліся як раз на замову. Гаворачы ж пра творцаў, Уладзімір Мацкевіч параўнаў іх з міфалагічнымі істотамі – трыкстэрамі, якія імкнуцца правакаваць грамадства на нейкія змены. У якасці прыклада асяроддзя, дзе б трыкстэры змаглі сустрэцца з удзячнай, зацікаўленай у нейкіх зменах публікай, філосаф нагадаў пра Лятучы ўніверсітэт.
 
Літаратар Сяргей Дубавец заўважыў, што ўздзейнічаць на сітуацыю ў краіне праз культуру і мастацтва даволі складана: “Як толькі нейкі культурніцкі праект праект пачынае ўплываць на соцыюм, ён адразу ж забараняецца, уносіцца ў чорныя спісы і г.д”.
 
Таксама Сяргей Дубавец прапанаваў паразважаць над тым, якія культурніцкія праекты вартыя падтрымкі. У думках паставіўшы сябе на месца Джорджа Сораса, ён заўважыў, што для атрымання падтрымкі з ягонага боку, праект павінен адпавядаць тром асноўным крытэрам: 1.) гэта павінна быць існуючая ініцыятыва, якая ўжо рэальна дзейнічае (як, напрыклад, “Галерэя” Ў”, ці “Арт-сядзіба”); 2.) праект павінен мець каштоўнасны складнік; 3.) ён павінен спрыяць беларусізацыі Беларусі.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео