BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі зялёны рух пасталеў і прымушае сябе паважаць

25.06.2013 Хрысціна Чарняўская, greenbelarus.info
Беларускі зялёны рух пасталеў і прымушае сябе паважаць
На пярэдадні Форума экалагічных арганізацый Беларусі, старшыня грамадскага аб'яднання "Экадом" Ірына Сухій узгадвае пра тое, як пачынаўся экалагічны рух і ладзіліся першыя сустрэчы эколагаў.

 Гэта было цудоўна, – апісвае Ірына сустрэчы "зялёных" у мінулым, – адно з мерапрыемстваў называлася "Злёт зялёных", таксама ў нас была сустрэча "Зялёная будучыня ў руках зялёных". Мы былі маладзей, весялей, з надзеяй на лепшае, узгадвае  Ірына Сухій у гутарцы з карэспандэнтам greenbelarus.info.

У 2000 годзе ў нас атрымалася цэлых два "злёты" – адзін з іх рабіў Максім Капран і праходзіў ён у ліцэі імя Я. Коласа, бо там, дзе было запланаваан першапачаткова праводзіць, сустрэчу не дазволілі.

У той час яшчэ выдаваўся бюлетэнь "Зялёны край", была невялікая група першых антыядзершчыкаў у Беларусі, якія якраз узніклі на першай хвалі будаўніцтва АЭС. І галоўная ідэя мерапрыемства заключалася ў тым, каб проста сустрэцца і зразумець, што экалагічныя арганізацыі павінны рабіць разам.

Ніхто на першай сустрэчы не казаў пра Орхускую канвенцыю, ды й пра ўстойлівае развіццё мала хто ведаю з удзельнікаў. Мы прадстаўлялі Хартыю Зямлі, раздрукаваўшы і раздаўшы яе па руках, пэўныя тэксты пра ўстойлівае развіццё, напрыклад, Аляксандр Сыкала напісаў праграмны тэкст пра ўстойлівае развіццё. Так што можна сказаць, што гэта было знаёмства ўсіх з усімі, падключэнне да трэндаў таго часу.

Да сустрэчы мы рыхтаваліся абсалютна сур'ёзна, у нас былі такія моманты, як, напрыклад, мы спрабавалі аднавіць гісторыю зялёнага руху да таго часу. Мадэратарамі выступалі Уладзімір Корж і Святлана Зінкевіч, удзел прымалі Васіль Якавенка, Аляксандр Чыркоў, Аляксандр Сыкала, Наталля Петрушкевіч, Максім Капран, Уладзімір Калтуноў, Уладзімір Зуеў, Аляксанд Вінчэўскі, мы аднаўлялі гісторыю, рабілі гістарычны аналіз руху, – перагортваючы старонкі выдання "Зялёны край" за 2001 год, прыгадвае Ірына.

Можна сказаць, што на той час мы пачалі сябе усведамляць. У 1996 годзе "Экадом" зарэгістраваўся як асобная арганізацыя і к першаму "злёту" мы ўжо былі даволі сталымі. Мастадонтамі лічыліся ў 1999 – 2000 гадах Васіль Якавенка, Аляксанд Сыкала. У 80 – х гадах, пасля аварыі ў Чарнобылі, яны рабілі разнастайныя рэчы ў гэтай тэме, менавіта як творчая інтэлегенцыя. Акрамя гэтага існавалі Мінскі экалагічны савет, існавала Партыя зялёных на чале з М.Фрыдляндам. І ўжо ў той час, на пачатку 2000 гадоў, мы пачалі абмяркоўваць узаемадзеянне "зялёных", шмат з тых пытанняў, можна сказаць, актуальны і сёння, была ідэя стварыць Асацыяцыю "зялёных", нават распрацоўваўся статут...

Калі прыгадваць сябе ў той час, то разумееш, што ты толькі падключаўся да ўстойлівага развіцця, гэта ўсё безумоўна было цікава, нова.

Другая наша сустрэча ў 2000 годзе, арганізоўвалася Наталляй Петрушкевіч, яна праводзілася праз пару месяцаў ад першай, але была ўжо больш грунтоўнай. У тым годзе да нас прыяжджаў міністр, і дарэчы, дзякуючы нашаму пісьму па выкананні Орхускай канвенцыі, быў створаны Грамадскі кансультацыйны савет (ГКС) пры Мінпрыродзе.

У 2002 годзе была наступная сустрэча, прысвечаная ўстойліваму развіццю, ролі недзяржаўных арганізацый.

У гэтым жа годзе пачалася перапрацоўка "Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця", праводзіўся аналітычны аналіз старога плана і таго, што атрымоўваецца. Спецыяльна для гэтага былі створаны грамадска–дзяржаўныя групы.

Затым быў перапынак у 7 год, толькі ў 2009 годзе ўдалося сабрацца. Прычыны такога перапынку можна шукаць у фінансавым баку пытання, у адсутнасці інтэнцый. Пра Форум мы прыгадалі, калі стваралася таварыства "Зялёная сетка", калі пачаўся працэс інтэграцыі "зялёных" да "зялёных" і засваення поля па другому разу. Якраз таварыства і выступіла ініцыятарам правядзення Форуму, запрасіўшы да ўдзелу "Фонд "Жывое партнёрства", "Ахову птушак бацькаўшчыны", "Экапраект Партнёрства" і "Цэнтр экалагічных рашэнняў". Гэта было вельмі свежа, бо калі, напрыклад, з "Цэнтрам экалагічных рашэнняў" у нас было цеснае супрацоўніцтва, то ні з "Аховай птушак бацькаўшчыны", ні з "Фондам "Жывое партнёрства", ні з "Экапраектам Парнёрства" мы стасункаў амаль не мелі. Таму нават гэта сустрэча ў аргкамітэце была вялікім крокам да ўзаемадзеяння. У нас атрымалася ажыццявіць галоўную задачу – паказаць усім, наколькі важна супрацоўнічаць. Форум прайшоў проста выдатна, усе безумоўна былі рады магчымасці сустрэцца, абмеркаваць істотныя пытанні. Магчыма, была адзіная праблема, што большасць арганізацый адзін аднаго даўно не бачыла ці толькі пазнаёміліся, і ўсе жадалі падзяліцца набалелым.

У гэтым сэнсе, наступны Форум быў больш сур'ёзны. І дарэчы, пасля 2011 года мы дабіліся таго, каб адбылася сустрэча грамадскага каардынацыйнага савету з удзелам міністра, дзе абмяркоўваліся рэзалюцыі, некаторыя іх часткі ў працоўным парадку са спецыялістамі і каб у Мінпрыроды нашы рэзалюцыі ўспрымаліся сур'ёзна.

І праз гэту рэтраспектыву я бачу, што "зялёны" рух якасна пасталеў. Форум 2013 года арганізоўваецца ўжо на новым вітку развіцця. Хаця так ці іначай, асноўнай мэтай усіх Форумаў было, ёсць і будзе - ўзмацненне кааперацыі, аб'яднання і салідарнасці паміж арганізацыямі, напрыклад прыгадаць, як ў 2011 годзе выхад "балотная"Пастановы Саўміна аб'яднаў усіх і гэта адлюстравалася ў агульным дзеянні.

Падводзячы вынік, магу сказаць, што "зялёны" рух Беларусі павінны ўзяць на сябе, прысвоіць і выконваць асноўную функцыю, што вынесена на Форум.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео