BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На Стаўбцоўшчыне затрымалі журналіста Алеся Сіліча

16.06.2013
На Стаўбцоўшчыне затрымалі журналіста Алеся Сіліча
Алесь Сіліч. Фота: baj.by
Журналіст Алесь Сіліч затрыманы міліцыяй у Стаўбцоўскім раёне падчас працы над рэпартажам пра загадкавы падзеж свіней у гэтым рэгіёне.

Як паведамляе тэлеканал “Белсат”, з якім супрацоўнічае Алесь Сіліч, мясцовым жыхарам нічога не тлумачылі пра загадкавы падзеж свіней, а міліцыя некалькі разоў усталёўвала пасты на ўездах і выездах з вёсак і правярала машыны на наяўнасць мяса. З’яўляліся неафіцыйныя версіі, што свінні маглі дохнуць ад чумы, завезенай з Расеі, сапсаванага камбікорму або гэта вынік запланаванай акцыі, каб кантраляваць цэны на мяса.

Выконваць сваю працу Алесю Сілічу не дазволіла міліцыя. Карэспандэнта "Белсату" пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і павезлі ў раённае аддзяленне міліцыі ў Стоўбцах. Пакуль невядома, ці журналіста выпусцяць, ці затрымаюць надаўжэй. Праваабаронцы і Беларуская асацыяцыя журналістаў маюць намер як мага хутчэй звярнуцца да ўладаў у справе вызвалення журналіста.

Некалькі дзён таму Алесь Сіліч атрымаў афіцыйнае папярэджанне з пракуратуры за сталую супрацу з тэлеканалам, які не мае афіцыйнай акрэдытацыі ў Беларусі. Падставаю сталася рыхтаванне сёлета ў красавіку сюжэту пра кітайскі тэхнапарк у Смалявіцкім раёне, супраць будаўніцтва якога пратэстуюць мясцовыя жыхары.

Зусім нядаўна, падчас візіту ў Беларусь назіральніцы з АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў Дуні Міятавіч, улады краіны паабяцалі, што больш не будуць затрымліваць журналістаў падчас выконвання імі сваіх абавязкаў.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео