BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Газіз Шаймердэн: У Казахстане пільна сочаць за тым, што адбываецца ў беларуска-расійскіх дачыненнях

07.02.2019 Belsat.eu
Газіз Шаймердэн: У Казахстане пільна сочаць за тым, што адбываецца ў беларуска-расійскіх дачыненнях
Расія рыхтуе адзіную валюту для ЕАЭС, а ў Беларусі пра гэта ніхто нічога не гаворыць, здзіўляецца вядомы казахстанскі палітолаг.

Еўразійскі эканамічны саюз — мёртванароджаная арганізацыя, якая адстойвае выключна палітычныя інтарэсы Расіі, упэўненыя шмат хто з беларускіх экспертаў. Казахстанскі палітолаг Газіз Шаймердэн пацвярджае: сёння Расія робіць шэраг захадаў, якія можна назваць першымі спробамі адрадзіць Савецкі Саюз. І не падабаецца гэта не толькі беларусам.

Прэтэнзіі да Еўразійскага эканамічнага саюза Беларусь не саромеецца выказваць на самым высокім узроўні. У сваёй незадаволенасці беларусы не самотныя: прадстаўнікі Казахстана таксама заяўляюць, што саюз не адпавядае заяўленым мэтам і пакуль грае на карысць толькі аднаму ўдзельніку — Расіі. І чым далей існуе ЕАЭС, тым больш агрэсіўныя робяцца захады з боку Масквы.

"Я са здзіўленнем высветліў, што дыскурс, датычны адзінай электроннай валюты на прасторы ЕАЭС, у вас увогуле адсутнічае. У нас цяпер гэтае абмеркаванне ідзе вельмі актыўна. Ініцыятарам, безумоўна, выступаем не мы, у асноўным — расійскі бок. Адзінае, што было, — гэта заява ад нашага ўраду, што цяпер і ў найбліжэйшай перспектыве ўвядзенне адзінай валюты нават не разглядаецца", — распавёў Газіз Шаймердэн.

Але галоўным чынам размовы пра агульную валюту вядуцца з падачы расійскага боку, прапрацоўваецца і нават назва новай сумеснай валюты.

"Існуе нават некалькі варыянтаў назоваў — алтын, еўраз. Спасылаючыся на досвед Еўрасаюза, прапануюць увесці г.зв. электронную валюту. Калі яна будзе ўведзеная і абмежаваная толькі ўзаемаразлікамі недзе ў асобных галінах, то, у прынцыпе, напэўна, нічога страшнага няма. Але калі працэс пойдзе далей, то казаць пра эканамічную незалежнасць ужо не давядзецца", — дадаў Газіз Шаймердэн.

Чаму палітолаг лічыць прапановы ўвесці ў межах ЕАЭС адзіную валюту спробамі ўваскрэсіць Савецкі Саюз, і якія аб’яднанні дапамогуць постсавецкім дзяржавам супрацьстаяць Расіі?

Глядзіце ў поўным выданні праграмы "Размова дня" з Уладзімірам Мацкевічам і казахстанскім палітолагам Газізам Шаймердэнам:

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео