BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Армянскія ўлады сістэмна ішлі да ракіроўкі, зразумелай на постсавецкай прасторы

23.04.2018 Ігар Карней, Радыё "Свабода"
Улад Вялічка: Армянскія ўлады сістэмна ішлі да ракіроўкі, зразумелай на постсавецкай прасторы
Прэмʼер-міністр Арменіі Серж Саргсян падаў у адстаўку. Менавіта адстаўка Саргсяна была галоўным патрабаваннем пратэстаў, якія працягваюцца ў Арменіі 11-ы дзень.

Адстаўку Сержа Саргсяна пад ціскам вулічных пратэстаў з пасады прэмʼер-міністра для Радыё "Свабода" пракаментаваў генеральны дырэктар Міжнароднага канцсорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка. Ён шчыльна супрацоўнічае з армянскімі калегамі ў рамках ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", наведваўся ў Ерэван падчас ранейшых палітычных крызісаў.

"Сітуацыя з пратэстамі супраць Сержа Саргсяна ў якасці прэмʼер-міністра стала нечаканасцю нават для армянскага грамадства, — кажа ён. — Калегі, з якімі мы супрацоўнічаем у межах Форума грамадзянскай супольнасці, самі кажуць, што ўзровень пратэстаў аказаўся надзвычай высокі. Вядома, гэта пытанне годнасці людзей, якія апынуліся ў сітуацыі, калі іх пачуццём гонару папросту маніпулююць.

Армянскія ўлады сістэмна ішлі да ракіроўкі, зразумелай для постсавецкай аўтарытарнай прасторы. Яны паслядоўна рэалізоўвалі гэты сцэнар — праз канстытуцыйную рэформу, рэферэндум і прызначэнне экс-прэзідэнта прэмʼерам. Грамадства некалькі разоў супраціўлялася такога кшталту крокам, але цяперашні аказаўся найбольшым выклікам для грамадства, якое хоча сябе паважаць".

Улад Вялічка не думае, што апошнія палітычныя падзеі неадкладна прынясуць станоўчыя змены для армянскага грамадства. Цяперашняя эйфарыя хутка зменіцца буднямі, сярод якіх паўстануць усё тыя ж застарэлыя праблемы.

"Мы толькі што даведаліся пра гэтую навіну і, паміж сабой абмяркоўваючы, разумеем, што насамрэч гэта толькі пачатак сурʼёзнага выкліку, які паўстае перад армянскім грамадствам, — працягвае суразмоўца. — Вядома, тое, што былы прэзідэнт не стане прэмʼер-міністрам, — вялікая перамога грамадскай думкі.

Але праблемы, якія існуюць у сістэме дзяржаўнага кіравання, у пытаннях карупцыі, у магчымасці дыялогу грамадства і дзяржавы, — яны ад гэтага нікуды не падзеліся, усё засталося там жа. І яшчэ вялікае пытанне, якімі будуць наступныя крокі, якія маглі б скіраваць сітуацыю ў канструктыўны, дэмакратычны бок. Пакуль не відавочна, што гэта здарыцца менавіта праз такога кшталту сцэнар".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео