BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

6 меркаванняў: пагоршылася ці палепшылася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі?

21.10.2017 Радыё "Свабода"​​​​​​​
6 меркаванняў: пагоршылася ці палепшылася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі?
Затрыманне наведнікаў канцэрта Minsk Edge Day 14 кастрычніка
Карэспандэнт "Свабоды" апытаў удзельнікаў Беларускага праваабарончага форума, які адбыўся ў Вільні.

Праваабаронца Алена Танкачова, якую выслалі з Беларусі ў 2015 годзе:

"Я не схільная фіксаваць, паляпшэнне ці пагаршэнне. Сітуацыя не мяняецца. Яна стагнацыйна знаходзіцца ў такім вось сталым стане. Я заўсёды казала, што мы не можам крытычную сітуацыю, калі былі 54 палітвязні, параўноўваць з той, якая ёсць праз паўгода. Бо сам факт усплёскаў больш жорсткага парушэння правоў чалавека сведчыць толькі пра тое, што ўлады пачынаюць яшчэ больш прыбягаць да парушэнняў. Але ён не сведчыць, што сітуацыя палепшылася пасля таго, як крызіс праходзіць. Яна стабільна дрэнная, і механізмаў для паляпшэння сітуацыі як не было, так і няма".

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:

"Сітуацыя не палепшылася. Ніякіх структурных змен няма. Відавочна, што правы чалавека масава парушаюцца. Шэраг правоў вельмі цяжка, калі наогул магчыма, рэалізаваць. Гэта не кажучы ўжо пра палітычныя правы. Але частку сацыяльна-эканамічных правоў немагчыма рэалізаваць у Беларусі".

Кіраўнік "Платформы" Андрэй Бандарэнка:

"Сітуацыя не змянілася. Яна засталася стабільнай, якой была з 2010-2011 года. Нічога практычна не змянілася. Ёсць нейкія фасадныя змены, якія дзяржава спрабуе прадставіць як паляпшэнне ў сферы правоў чалавека. Але ў рэальнасці ўсё засталося на тым жа самым узроўні. Прынамсі, з умовамі ў турмах і з правамі зняволеных наогул ніякіх змен".

Старшыня БХК Алег Гулак:

"Калі параўноўваць з 2013 годам, калі адбыўся мінулы форум, то, канечне, сітуацыя з правамі чалавека палепшылася. На жаль, палепшылася не настолькі, наколькі хацелася б і трэба было. Гэта іншае пытанне. Але зараз, па вялікім рахунку, мы рэальна маглі б правесці гэты форум у Мінску. У 2013 годзе гэта было немагчыма. А цяпер у нас гэта атрымалася б. Проста планавалі загадзя, таму ўжо не было магчымасці пераносіць. Але, з пункту гледжання магчымасці атрымаць залю і прыехаць замежным гасцям, гэта ўсё спрасцілася. І ўсё ж такі пытанне з палітзняволенымі па-іншаму выглядае. І ў іншых сферах ёсць пэўныя зрухі. Канечне, гэта далёка ад таго, што хацелася б і можна было зрабіць за гэты час. Але сітуацыя лепшая".

Прадстаўнік Freedom House Віціс Юрконіс:

"Нягледзячы на тое, што вялікага пагаршэння не было адносна правоў чалавека, сітуацыя не мяняецца: яна як была, так і застаецца даволі дрэннай. Можна ўзгадаць разгон 25 сакавіка, але не варта акцэнтаваць увагу толькі на адным эпізодзе. У прынцыпе, вялікіх змен у плане правоў чалавека не было, і сітуацыя застаецца стабільна дрэннай".

Праваабаронца "Вясны" Уладзь Лабковіч:

"Ад мінулага форума сітуацыя сістэматычна не палепшылася. Кропкавых мяккіх практык, якія ўжывалі ўлады, не хапіла нават на год. І зноў мы вярнуліся да масавых затрыманняў удзельнікаў мірных сходаў і пераследу журналістаў. Улады Беларусі ўжо навучыліся жангляваць пытаннямі правоў чалавека ў сваім дыялогу з Еўропай. І робячы невялікія, нязначныя саступкі, яны пакідаюць рэпрэсіўную сістэму ўціску правоў грамадства".

Радыё "Свабода"

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео