BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперты: У Беларусі пакуль не спрацаваў расійскі варыянт інфармацыйнай вайны

09.10.2016 Змiцер Хведарук, Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Эксперты: У Беларусі пакуль не спрацаваў расійскі варыянт інфармацыйнай вайны
cont.ws
Беларуская дзяржава ў адказ на інфармацыйную палітыку Расеі імкнецца замацаваць пранезалежніцкія настроі ў грамадстве.

Такое меркаванне было агучана падчас VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які ў гэтыя дні проходзіць у Коўна (Літва). Магiстр палiтычных навук Мiжнароднага гуманiтарна-эканамiчнага ўнiверсiтэта Вольга Харламава і аналітык "BSB Blog" Зміцер Міцкевіч у будынку Універсітэта Вітаўта Вялікага прадставілі аналітычны даклад аб дзейнасці расійскіх і прарасійскіх медыя ў Беларусі. Абодва адмыслоўца адзначылі патэнцыйную пагрозу і выклік, звязаныя з іх існаванем у кантэксце палітычнай напружанасці ў рэгіёне.

Эксперты адзначылі, што з 2000 года афіцыйныя расійскія медыя радыкальна змянілі інфармацыйны фокус. "Расійскiя медыя зазналі шмат цэнзуры, пагоршыліся ўмовы для існавання незалежных СМІ, а дзяржаўныя паступова пераўтварыліся ў інструмент распальвання варожай і агрэсіўнай міжнацыянальнай палітыкi расійскай дзяржавы", — адзначыла Вольга Харламава.

Нядаўні досвед Грузіі і Украіны прадэманстраваў, што медыя адыгралі важную ролю ў вядзенні гібрыднай вайны, дэстабілізацыі палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Вольга Харламава звярнула асаблівую ўвагу на акалічнасці ўздзеяння расійскіх медыя ў кантэксце ўкраінскага канфлікта. Цікавасць выклікае тое, што менавіта ў схільных да прарасійскіх ці сепаратысцкіх настрояў рэгіёнах Украіны расійскія тэлеканалы, ці то "Россия 24", ці то РТР або НТВ, мелі найбольшую папулярнасць і аўдыторыю і, адпаведна, займаліся нагнятаннем сацыяльнай напружанасці і падрыхтоўкай масавай свядомасці да патрэбы расійскага ўмяшальніцтва ў справы Украіны.

Што тычыцца беларускіх рэалій, варта адзначыць, што расійскі ўплыў у медыйнай прасторы безумоўна мае месца. Паводле дадзеных справаздачы "Медыя ў Беларусі", адразу два тэлевезійных беларуска-расійскіх праэкты ўваходзяць у топ-3 самых праглядаемых. Сярод друкаваных СМІ ў топ найбольш чытаемых ды папулярных трапляюць ізноў два расійскіх выданні з рэдакцыямі ў Беларусі. "Комсомольская правда в Белоруссии" з 33% папулярнасці ды "Аргументы и факты" з 26% адпаведна складаюць канкурэнцыю дзяржаўнай "Советской Белоруссии".

Нельга не браць да ўвагі і актывізацыю інтэрнэт-рэсурсаў, якія наўпрост займаюцца прапагандай альбо маюць фінансаванне з пракрамлёўскіх колаў. Па сваім характары яны адрозныя: ад "культурнага" Sputnik.by да агрэсыўнага Regnum. Матэрыялы, якія змяшчаюць падобныя парталы, часта нейтральным чынам закранаюць розныя культурныя, сацыяльныя, гарадскія і палітычныя тэмы, але пры гэтым тэндэнцыйна называюць тэрарыстаў з Усходу Украіны "апалчэнцамі" ды адлюстроўваюць афіцыйнае стаўленне Расійскай Федэрацыі па цэлым спектры пытанняў. Эксперты адзначаюць, што вялікай увагай карыстальнікаў сеціва падобныя прадукты не маюць. і месцяцца выключна ў "маргінальных закладках".

Эксперты адзначылі, што на фоне "расійскага інфармацыйнага ўплыву" нарэшце пачаўся рост "мяккай беларусізацыі". Пасля 2014 года ў дзяржаўных медыя і структурах пачынае з’яўляцца беларуская аўтэнтычная сімволіка, усё часцей вядзецца пранезалежніцкая рыторыка, абмяжоўваецца дзейнасць і трансляцыя расійскіх медыя. Прыкладам таму эксперты прыводзяць сёлетні прэцэдэнт забароны трансляцыі перадач тэлеканала "Россия 24" на запраўках "United Company" ды правядзенне афіцыйных дзён вышыванкі.

"Нягледзячы на ўкладанне вялiкіх высілкаў і сродкаў, мы можам канстатаваць, што расійскі медыйны ўплыў пакуль не дамогся сваіх мэтаў у Беларусі. Беларуская дзяржава ў адказ на інфармацыйную палітыку Расіі імкнецца замацаваць пранезалежніцкія настроі ў грамадстве", — падсумаваў інфармацыйны даклад аналітык Зміцер Міцкевіч. Ен дадаў, што беларускае грамадства і ўлады мусяць больш рэагаваць на праявы "прапаганды" ды інфармацыйнай вайны супраць беларускай дзяржаўнасці. Адным з захадаў, прапанаваных даследчыкам, была поўная забарона дзейнасці на тэрыторыі краіны медыя, якія транслююць ды адлюстроўваюць матэрыялы, якія наўпрост негатыўна ставяцца да самога факта існавання беларускай незалежнай дзяржавы. Гэты крок, на думку аўтара даследвання, мае стратэгічнае значэнне для дзяржаўнай бяспекі краіны.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео