BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Апазіцыя фармуе «цэнтр народнага прадстаўніцтва»

06.10.2016
Апазіцыя фармуе «цэнтр народнага прадстаўніцтва»
svaboda.org
У Мінску адбываецца ўстаноўчая канферэнцыя Асамблеі народных прадстаўнікоў, створаная з ліку кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах ад правацэнтрысцкай кааліцыі.

Удзел у канферэнцыі прымаюць прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і руху «За свабоду».

У задачы асамблеі ўваходзіць «распрацоўка эканамічных і палітычных рэформаў і правядзенне нацыянальных і рэгіянальных кампаній у іх падтрымку», а таксама ўцягванне грамадзян у грамадска-палітычныя кампаніі «па абароне незалежнасці краіны і дэмакратычных каштоўнасцяў», паведамляе Радыё Свабода.

«Наша задача — выпрацаваць пазітыўную альтэрнатыву», — падкрэсліў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец заявіў, што асамблея павінна стаць сапраўдным органам народнага прадстаўніцтва ў Беларусі:

«Беларускі народ ніхто ў гэтай краіне не прадстаўляе. Прэзідэнцкія выбары былі сфальшаваныя, мясцовыя выбары — таксама, парламенцкія — сфальшаваныя. Улада жыве сваім жыццём, будуе катэджы, распраўляецца з іншадумцамі. А людзі стараюцца выжыць, як могуць. На мой погляд, мы павінны стварыць такі цэнтр народнага прадстаўніцтва, якога да гэтага ў Беларусі не было», — адзначыў палітык.

Севярынец падкрэсліў, што стварэнне самой асамблеі — толькі першы крок у гэтым кірунку. Задача можа лічыцца выкананай толькі тады, калі ў любым раёне Беларусі людзі будуць ведаць, што яны могуць звярнуцца да апазіцыі па дапамогу і лічыць апазіцыянераў тымі, хто прадстаўляе іх інтарэсы перад уладай.

Заснавальнікі АНП падкрэсліваюць, што асамблея не з'яўляецца надпартыйным органам і не ставіць за мэту выбранне лідара дэмакратычных сілаў. Найвышэйшым кіроўным органам асамблеі з'яўляецца агульны сход, а паміж сходамі — рада АНП. У раду ўваходзяць па адным прадстаўніку ад кожнай групы заснавальнікаў асамблеі.

У асамблею таксама ўвайшла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, сябра АГП Ганна Канапацкая. Звяртаючыся да ўдзельнікаў устаноўчай канферэнцыі, яна заклікала не ўспрымаць яе як адзінага кандыдата, які атрымаў дэпутацкі мандат.

«Гэта наш агульны мандат, і на нас ляжыць адказнасць за працу, якая можа быць праведзена ў Палаце прадстаўнікоў», — заявіла яна.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео