BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Касьянаў: Лукашэнка пусціў апазіцыю ў Палату ў адказ за добрае стаўленне Захаду

17.09.2016
Касьянаў: Лукашэнка пусціў апазіцыю ў Палату ў адказ за добрае стаўленне Захаду
zampolit.com
Калі класічныя дэмакратычныя выбары гэта гульня паводле вядомых правілаў, але з невядомым вынікам, то ў Расіі ўсё хутчэй наадварот. Правілы змяняюцца, а вынік застаецца.

Ці выбары ў Дзярждуму яшчэ нешта вырашаюць – «Белсат» узяў эксклюзіўнае інтэрв’ю ў Міхаіла Касьянава, кіраўніка партыі «Парнас» і былога прэм’ер-міністра РФ.

Што вырашаюць гэтыя выбары ў Дзярждуму?

Нягледзячы на ўсю імітацыю гэта важная падзея. Нягледзячы на тое, што многія грамадзяне Расіі задаюцца пытаннем, навошта ўдзельнічаць у гэтых выбарах, бо гэта імітацыя, і яны правы. Мы ўпэўненыя, што мы павінны абараняць канстытуцыйны выбар. Гэта інстытут дэмакратычнай дзяржавы, ён не належыць да Пуціна. І нават сёння, калі ўсё навокал забетавана, ёсць шанец выкарыстаць гэты механізм, які прадстаўляе канстытуцыя, для пачатка пераменаў у краіне. Я ўпэўнены, што людзі пачынаюць прачынацца, пачынаюць разумець, дзе знаходзіцца крыніца праблемаў. І яны пачынаюць задумвацца. Мы заклікаем прыйсці 18 верасня і паўдзельнічаць у фармаванні будучыні краіны. Можа падавацца нерэальным, але калі партыя «Народная свабода» ў Думе, то мы пачнем шырокі фронт пераменаў у краіне. Пачынаючы з адмены шэрагу шкодных законаў у краіне, ад якіх цяпер пакутуюць многія.

Чаму эксперты і назіральнікі прагназуюць нізкую яўку?

Таму што грамадзяне стаміліся, і цэнтральнае тэлебачанне гадамі ўбівала ў мазгі, што дарэмна што-кольвек рабіць. Што ўсё пад кантролем, сядзіце ўдома, а тыя, хто прыйдзе галасаваць, бюджэтнікі, і прыйдуць па разнарадцы. Яны даюць да зразумення, што ад людзей нічога не залежыць. Таму што баяцца гэтых выбараў. Больш за тое, сістэму выбараў змянілі. Былі партыйныя спісы, цяпер увялі змяшаную сістэму, разумеючы, што партыя ўлады «Единая Россия» ў вачах выбарнікаў згубіла падтрыманне і не можа забяспечыць большасці патрэбнай Пуціну. Таму будуць буйныя маніпуляцыі і фальсіфікацыі. Для гэтага прымалі папраўкі, якія фактычна ўшчамляюць магчымасці назіраць за падлікам галасоў. Улада рыхтуе фальсіфікацыі.

Як вы ацэньваеце атмасферу ў грамадстве перад выбарамі?

Я адчуваю элемент надзеі, які зʼяўляецца ў людзей. Дагэтуль вялікія сумневы ў неабходнасці гэтага. Не хапае ў людзей аптымізму. Але яны лічаць, што гэта шанец. Нічога дрэннага, калі вы прыйдзеце і прагаласуеце, не будзе. Прынамсі пасля не будзеце кусаць локці, што была магчымасць нешта змяніць.

Тыдзень таму парламенцкія выбары прайшлі ў Беларусі. Можаце правесці паралель паміж выбарамі?

Паколькі рэжым Пуціна ў вачах еўрапейцаў стаў больш вялікім злом, чым Лукашэнка, з якога знялі шэраг санкцый, у адказ на гэта вырашыў прапусціць у свой парламент двух апазіцыйных кандыдатаў. Канешне гэта нічога не вырашыць, але такія дэманстратыўныя крокі, каб палепшыць адносіны і атрымаць змякчэнне ад ЕЗ, гэта ён робіць. У Расіі ёсць шанец. Так, ёсць праблемы, могуць замест нашых 9 %, могуць напісаць 2 %. Тады гэта будзе паваротнай кропкай да наступнага этапу развіцця сітуацыі, які можа быць непрыемны для ўсіх нас. Канешне нянавісць да ўлады будзе расці і будуць спець народныя незадаволенасці ў форме розных пратэстаў. Можа спець сітуацыя будучай рэвалюцыі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео