BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Макей: Мінск і Кіеў не маюць неразвязаных праблем

26.08.2016
Макей: Мінск і Кіеў не маюць неразвязаных праблем
В Украине
sputnik.by
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заяўляе, што Мінск і Кіеў у сваіх дачыненнях не маюць неразвязаных праблем.
«Паміж нашымі краінамі, і я мушу гэта канстатаваць, не існуе ніякіх нявырашаных праблем, нам заўсёды ўдавалася знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне тых ці іншых цяжкіх пытанняў, якія ўзнікалі. Таму сёння мы можам смела казаць пра спелае партнёрства, якое існуе паміж нашымі дзяржавамі», — сказаў Уладзімір Макей у Кіеве падчас афіцыйнага адкрыцця рэзідэнцыі пасла і жылога комплексу для супрацоўнікаў Амбасады Беларусі ва Украіне.

У той ж час беларускі міністр звярнуў увагу на трывалую адсутнасць у Мінску кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Украіны, і гэтую тэму ён абмяркоўваў сёння ў часе сустрэчы са сваім украінскім калегам Паўлом Клімкіным. «Вядома, гэта ўплывае на нашы ўзаемаадносіны», — дадаў ён.

Разам з тым, беларускі бок пакуль трымае нейтралітэт у пытанні вышуку былога пасла Украіны ў Беларусі Міхайла Ежаля. На просьбу журналістаў пацвердзіць ягонае знаходжанне ў Мінску, Уладзімір Макей адказаў: «Я не маю інфармацыі пра ягонае месцазнаходжанне».

У сакавіку 2016 года вайсковая пракуратура Украіны высунула Міхаілу Ежалю абвінавачанне ў неналежным выкананні службовых абавязкаў пры ўзгадненні ў 2011 годзе пераліку вайсковай маёмасці Узброеных сіл Украіны, якая падлягала адчужэнню. Зараз праваахоўныя органы Украіны абвясцілі яго ў міжнародны вышук, а 22 жніўня 2016 года Пячэрскі раённы суд Кіева дазволіў Генеральнай пракуратуры Украіны праводзіць завочнае дасудовае расследаванне крымінальнай справы супраць Міхаіла Ежаля. Ён узначальваў Амбасаду Украіны ў Беларусі да траўня 2015 года. Генеральная пракуратура ў чарговы раз чакае яго на допыце 5 верасня, паведамляе "Радыё Свабода".

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 24 жніўня заявіў, што пасол Украіны ў Беларусі будзе прызначаны ў найбліжэйшы час.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео