BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Доктара Сірэнку, які выдаў Някляева спецслужбам, прызначаюць у Cавет Рэспублікі

24.08.2016
Доктара Сірэнку, які выдаў Някляева спецслужбам, прызначаюць у Cавет Рэспублікі
Сярод кандыдатаў у Савет Рэспублікі ад Мінскай вобласці звяртае на сябе ўвагу імя Віктара Сірэнкі — намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама.

Выбары ў Савет Рэспублікі сёлета безальтэрнатыўныя, падчас іх зацвярджаюцца ўсе прапанаваныя прэтэндэнты, нагадвае "Наша Ніва".

Доктар Віктар Сірэнка атрымаў сумную вядомасць у ноч з 19 на 20 снежня 2010 года. Ён, тагачасны кіраўнік бальніцы хуткай дапамогі, дазволіў спецслужбоўцам вывезці з бальніцы збітага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Менавіта Сірэнка змяніў дыягназ Някляева. Спачатку паэту паставілі дыягназ «закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, гематомы левай арбіты, удары мяккіх тканак». Праз пару гадзін, калі кандыдата ў прэзідэнты ўжо выкралі, Сірэнка выдаў даведку, у якой дыягназ «чэрапна-мазгавая траўма» не значыўся.

Неўзабаве доктар пачаў паднімацца па кар'ернай лесвіцы вышэй. Ён стаў кіраўніком камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, пасля перайшоў на аналагічную пасаду ў Мінаблвыканкаме.

Да апошняга часу Сірэнка працаваў намеснікам старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры.

Сірэнка быў уключаны ў спіс неўязных у Еўрасаюз, аднайменны персанаж з'явіўся ў кнізе «Былы сын» Аляксандра Філіпенкі.

Віктар Сірэнка нарадзіўся ў 1962 годзе ў Барысаве. У 1986 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання.

У 1986 па 2002 год працаваў у Барысаўскай гарадской бальніцы на розных пасадах.

У 2002-2003 — галоўны доктар Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

У 2004-2007 — галоўны доктар Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

У 2007-2011 — галоўны доктар Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (Мінск)

У 2011-2014 — старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама.

У 2014-2015 — начальнік упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.

З 29 студзеня 2015 — намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.
 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео