BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Вечерний Минск» адмовіўся друкаваць праграму кандыдата Юрыя Хашчавацкага

23.08.2016
«Вечерний Минск» адмовіўся друкаваць праграму кандыдата Юрыя Хашчавацкага
У адмове гаворыцца, што перадвыбарная праграма кандыдата не адпавядае патрабаванням артыкулаў 47 і 75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Рэдакцыя газеты "Вечерний Минск" адмовілася друкаваць праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Хашчавацкага. У адмове, якую цытуе сайт ucpb.org, гаворыцца:

"Паважаны Юрый Іосіфавіч! Паведамляем, што Ваша перадвыбарная праграма, пададзеная 19.08.2016 у рэдакцыю газеты "Вечерний Минск" УП "Агенцтва "Мінск-Навіны", не можа быць апублікаваная, бо не адпавядае патрабаванням артыкулаў 47 і 75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 г. № 37-3. З павагай, галоўны рэдактар ​​газеты "Вечерний Минск" С.А.Протас".

У артыкулах 47 і 75 гаворыцца, што праграма кандыдата не павінна змяшчаць прапаганды вайны, заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, заклікаў, якія падахвочваюць або маюць сваёй мэтай падахвочванне да зрыву, або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, прызначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама абразаў і паклёпу ў дачыненні да службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, іншых кандыдатаў у дэпутаты.

На думку самога Хашчавацкага, у яго праграме няма ніякага парушэння названых нормаў. Вядомы рэжысёр мяркуе, што рэдакцыі мог не спадабацца, напрыклад, наступны пасаж у яго праграме: "20 гадоў мы жывем у рэжыме адзінаўладдзя, і рашэнні прымае адзін не вельмі адукаваны чалавек, галоўнай мэтай якога з'яўляецца не развіццё Беларусі, а ўтрыманне асабістай, нічым не абмежаванай улады".

"Калі яны пакрыўдзіліся за Аляксандра Рыгоравіча, таму што я сказаў, што ён не вельмі адукаваны чалавек. Але гэта таксама праўда. Усім вядома, што гісторык па адукацыі, першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, у сталіцы якой праспект быў названы імем выдатнага асветніка Францыска Скарыны, сказаў, што Скарына жыў і працаваў у Піцеры. Гэта яго словы. Хоць Скарына памёр за 150 гадоў да таго, як быў закладзены Санкт-Пецярбург. Гісторык, а тым больш прэзідэнт павінен быў бы гэта ведаць. Калі ён гэтага не ведае, значыць, прапусціў пару лекцый, не вучыўся ў семестры, г.зн. ён не вельмі адукаваны чалавек. Таксама ўсім вядомыя яго літаратурныя веды, да прыкладу, з нагоды вершаў Быкава", — пракаментаваў Хашчавацкі.

Хашчавацкі не першы кандыдат, які сутыкаецца з адмовай публікаваць праграму. З такімі ж праблемамі сутыкнуліся, напрыклад, Мікалай Уласевіч у Астраўцы ды Ігар Маслоўскі ў Брэсце. А тэлевыступ Паўла Стэфановіча не паказалі па тэлебачанні са згоды Цэнтрвыбаркама, піша "Еўрарадыё".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео