BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Якаўлеўскі: Саміт НАТО павінен паставіць Расію на месца

08.07.2016
Якаўлеўскі: Саміт НАТО павінен паставіць Расію на месца
belsat.eu
Саміт у Варшаве стане гістарычным як для НАТО, так і для Украіны.

Украіна – адзіны партнёр НАТО, з якой альянс правядзе асобную сустрэчу на вышэйшым узроўні. Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі распавядае «Белсату», як будзе выглядаць шлях Украіны на Захад і чаму ўкраінцы баяцца расейскай атакі з боку Беларусі.

Дзяніс Дзюба: Чаму ніводная з постсавецкіх краінаў, апроч балтыйскіх, так і не сталі сябрамі НАТО?

Раман Якаўлеўскі: Ёсць пэўныя ўмовы, для таго каб стаць сябрам НАТО. Адна з галоўных – парламенцкі кантроль за ўзброенымі сіламі. Але калі кажуць, што НАТО – гэта супольнасць дэмакратычных краінаў, ёсць адная акалічнасць: у 1949-м сябрам НАТО стала Партугалія Салазара.

Хаця той рэжым быў не такі фашысцкі, як падавала нам савецкая прапаганда, партугальскі досвед сведчыць пра тое, як пераварот на шляху да дэмакратызацыі могуць зрабіць афіцэры. Сёння Партугалія – і сябар НАТО, і сябар Еўразвязу.

Украіну да НАТО падштурхоўвае Пуцін

- Ці можа нейкая постсавецкая краіна стаць у бліжэйшай будучыні сябрам НАТО?

- Слова «бліжэйшая» я б тут не выкарыстоўваў, але перспектыва такая ёсць: сярод такіх краінаў у першую чаргу я б назваў Грузію, Украіну і, магчыма, Малдову. Украіну на гэты шлях падштурхоўвае пуцінская агрэсіўная палітыка. Прыхільнікаў НАТО – і гэта не сакрэт – ува Украіне ўсё больш і больш.

- А што стала прычынай таго, што Грузія і Украіна даволі актыўна заангажаваліся ў супрацу з НАТО яшчэ ў 90-х?

- Які паводле ліку прэзідэнт кіруе і там, і там? У абедзвюх краінах, пры ўсіх акалічнасцях, ёсць змяняемасць улады. Ёсць агульнае меркаванне, што шлях да Еўропы ляжыць, у тым ліку, праз НАТО як абаронны звяз. Як абаронны, а не як агрэсіўны. Калі Пуцін кажа, што адным з матываў анексіі было тое, што «калі б не мы, там аказалася б НАТО» – гэта проста хлусня.

Сёння, калі мы бачым, з якім крызісам сутыкнуўся Еўразвяз – у першую чаргу я маю на ўвазе брытанскі рэферэндум, – усе больш пільна глядзяць на НАТО і асабліва на варшаўскую сустрэчу.

Гэта лёсавызначальны саміт, на якім усе краіны павінныя ўзмацніць сваю кансалідацыю. Што тычыцца еўрапейскіх краінаў, яны павінныя думаць пра большы ўнёсак у агульную справу, а не дбаць пра сваю незалежнасць пад амерыканскім парасонам.

Упэўнены, што НАТО скансалідуецца. Прыкладам можа быць Румынія, якая выступіла з ініцыятывай аб стварэнні Чарнаморскага флоту, дзе таксама ўдзельнічае і Украіна, і Малдова, і Грузія. Рашэнне па ім павіннае быць зацверджанае як раз у Варшаве.

- А ці не падаецца вам, што гэты праект праваліўся пасля таго, як Балгарыя адмовілася ад удзелу ў ім?

- Я б не казаў, што план праваліўся, бо што Балгарыя вырашае? На маю думку, стварэнне чарнаморскага флоту НАТО рэальнае. У адказ на стварэнне «лініі Пуціна» ад Сухумі да Калінінграду НАТО падвышае сваю скансалідаванасць, павялічвае свае рэсурсы ад Балтыйскага мора да Чорнага мора. Фактычна, Пуцін ажывіў НАТО, якое ўжо спала. Мы памятаем: НАТО не так рэагавала на вайну ў Грузіі. Іншая справа – анексія Крыму і ўкраінская трагедыя. Можна казаць, што Пуцін абудзіў НАТО. З аднаго боку гэта прыводзіць да напружанасці. З іншага – падвышаецца свядомасць альянсу.

- Гэтае абуджэнне адэкватнае ці НАТО яшчэ крыху санлівае?

- На гэтае пытанне павінен адказаць варшаўскі саміт. Напэўна ён будзе адрознівацца ад іншых важных і лёсавызначальных самітаў – бухарэсцкага і ўэльскага.

На першым, напрыклад, у перспектыве сяброўства ў НАТО адмовілі Грузіі, а таксама пайшлі на кампраміс з Пуціным па пытанні Украіны. А Пуцін любыя кампрамісы з боку суразмоўцы разглядае як паразу. На другім, ува Уэльсе, было прынятае рашэнне аб стварэнні адмысловых сілаў хуткага рэагавання НАТО.

Таксама варта дадаць, што варшаўскі саміт – апошні, развітальны для Барака Оўбамы.

Украіна ўзяла курс на аздараўленне

- Якія прапановы пачуюць Грузія, Малдова і Украіна, і што яны самі прапануюць НАТО? На саміт, напрыклад, прыедзе Парашэнка.

- Грузія і Малдова – невялікія краіны, апошняя паводле сваёй канстытуцыі – нейтральная дзяржава. Што тычыцца Украіны, там цяпер ідзе паступовая праца па стварэнні рэальных узброеных сілаў Украіны, бо да паразы ў вайне з Расеяй прывяла непадрыхтаванасць украінскага войска. У першую чаргу гэтым займаюцца амерыканцы, а таксама брытанцы.

Ува Украіне ўзнікае таксама пытанне аховы атамных станцыяў – мяркую, гэта стане нагодай для большай легалізацыі НАТО ў нашай паўднёвай суседкі. Што тычацца стаўлення ўкраінскага грамадства да НАТО – яно станоўчае, і, паводле розных даследаванняў, толькі расце.

Генеральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

На варшаўскім саміце павінная быць зацверджаная сістэмная праца ў межах НАТО, падмуркам якой будзе рэальнае фінансаванне і прафесійная падрыхтоўка жаўнераў. У Грузіі гэта ўжо ёсць. Нягледзячы на Асецію і Абхазію, Грузія ўжо сышла з расейскай арбіты. Цяпер Расея страціла таксама і Украіну.

Калі параўнаць сітуацыю Украіны з адзёрам, цяпер трывае перыяд сыпу. Але Украіна ўзяла курс на аздараўленне.

Ад Беларусі да Кіева бліжэй, чым з Данбасу

- Абуджэнне НАТО выклікае рэакцыю Расеі, якая абяцае «прыняць адэкватныя захады». Да чаго гэта можа прывесці?

- Да вайны. У Расеі пра магчымасць вайны кажуць як пра звычайную справу.

Што тычыцца Беларусі, я не згодны з меркаваннем некаторых экспертаў, што Лукашэнка трымаецца нейтралітэту. Немагчыма трымацца нейтралітэту на цяперашнім узроўні палітычнага і мілітарнага звязу Беларусі з Расеяй.

Увесну падчас канферэнцыі ў Таліне я пазнаёміўся з дакладам генерала Кларка, вядомага больш па Югаславіі. (У 1997–2000-м гг. Ўэслі Кларк узначальваў Вышэйшы штаб саюзных дзяржаваў Еўропы і камандаваў сіламі НАТО ў Косава.– Заўв. «Белсат».) На маё пытанне, чаму ён кажа пра Расею і Калінінград, а Беларусь нават не ўзгадвае, ён адказаў, што НАТО разглядае Беларусь і Расею як адзіную абаронную прастору. Мы – закладнікі пуцінскай палітыкі, казаць пра нейтралітэт немагчыма.

- Гэта азначае, што ў магчымай вайне беларусы могуць страляць ува ўкраінцаў?

- Так, такая пагроза ёсць. Цяпер узмацняецца мяжа з Украінай – нібыта праз натаўскую пагрозу. Нагадаю, што Лукашэнка сказаў, што «Беларусь першая прыме ўдар ад НАТО». З кім ён ваяваць сабраўся? У яго ў галаве ўвесь час адна вайна.

- Ці згодныя вы з меркаваннем, што Расея будзе падтрымліваць канфлікт на Данбасе бясконца, каб усё ж такі Украіну ў НАТО не пусціць?

- Так, гэта яе мэта. Але цяпер абазначаецца іншы трэнд: Расея хоча аддаць Украіне гэтыя два сепаратысцкія анклавы, але на асобных умовах, захоўваючы кантроль – каб Украіна пакутавала.

Сёлета Украіна ўзяла ўдзел у найбуйнейшых вайсковых вучэннях Польшчы ад 1989-га года «Анаконда-2016».

Калі кажуць пра Менскія пагадненні, я прытрымліваюся відавочнай думкі, што ўсё б нашмат хутчэй вырашылася, калі б была перакрытая 400-кіламетровая мяжа Украіны з Расеяй.

Я ў Кіеве неяк запытаўся, чаго яны так хвалюецца, што на іх пойдуць танкі з тэрыторыі Беларусі. Кажу, што ў вас 400 кіламетраў мяжы, якія не кантралююцца, а мне палкоўнік з Рады бяспекі адказвае: «Ад вас да Кіева бліжэй».

- Як можна апісаць галоўную мэту варшаўскага саміту ў двух словах?

- Ягоныя ўдзельнікі кажуць, што саміт павінен паставіць Расею на месца. Маўляў, усё, хопіць! Хопіць нерваваць, лётаць знішчальнікамі ў пяці метрах над караблямі на Балтыцы, пагражаць у Дарданэлах і г. д. А якім будзе гэты адказ? Імаверна, у кансалідаванай пазіцыі. Ігнараваць гэта Пуцін не зможа.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео