BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рада ААН па правах чалавека працягнула мандат спецдакладчыка па Беларусі

02.07.2016
Рада ААН па правах чалавека працягнула мандат спецдакладчыка па Беларусі
reuters
Рада ААН па правах чалавека яшчэ на год працягнула мандат спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне было прынятае 1 ліпеня на сесіі РПЧ ААН у Жэневе.
За рэзалюцыю аб працягу мандата спецдакладчыка прагаласавалі 15 краін — членаў РПЧ, супраць — 9, устрымаліся — 23.

Выступаючы перад галасаваннем, прадстаўнік Нідэрландаў, якія ўнеслі рэзалюцыю на разгляд РПЧ ад імя Еўрасаюза, адзначыў, што ў дакуменце адлюстраваныя як пазітыўныя крокі, зробленыя Беларуссю, так і праблемныя моманты. У рэзалюцыі, якая грунтуецца на інфармацыі з папярэдніх справаздач спецдакладчыка па Беларусі, падкрэсліваецца, што пасля вызвалення летась палітвязняў іншых станоўчых зменаў у сферы правоў чалавека больш не было. Як прыклад існуючых праблем прадстаўнік Нідэрландаў назваў складанасці з рэгістрацыяй палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама захаванне смяротнага пакарання ў Беларусі. Акрамя таго, ён заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць са спецдакладчыкам.

У сваю чаргу прадстаўнік Расійскай Федэрацыі заявіў, што Расія не прызнавала і не прызнае мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. "Штучнае нагнятанне напружанасці вакол беларускага сюжэту як сюжэту, які патрабуе спецыяльнай увагі ААН да Беларусі, носіць заказны і палітызаваны характар, — сказаў ён. — ЕС зноў ярка праявіў двайныя стандарты і нежаданне разглядаць праваабарончыя сюжэты на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове. З Беларуссю быў абраны цалкам іншы метад — бесперспектыўны метад абвінавачвання і націску на суверэнную дзяржаву".

Прадстаўнік Расіі таксама заявіў, што прапанаваная рэзалюцыя з'яўляецца "абсалютна непрымальнай спробай умяшання аўтараў рэзалюцыі ў выбарчыя працэсы ў краіне". "Палітычна матываваныя рэзалюцыя і мандат спецдакладчыка дыскрэдытуюць РПЧ. Гэта марнаванне рэсурсаў. Заклікаем усіх галасаваць супраць", — сказаў ён.

У сваю чаргу прадстаўніца Швейцарыі ад імя сваёй краіны, а таксама Аўстраліі, Ісландыі, Нарвегіі, Ліхтэнштэйна, Новай Зеландыі заявіла пра поўную падтрымку прадаўжэння мандата спецдакладчыка па Беларусі. Яна таксама падкрэсліла, што названыя краіны асуджаюць выкарыстанне смяротнага пакарання ў Беларусі. "Перакананыя, што няма месца смяротнаму пакаранню ў цывілізаванай краіне, і хацелі б, каб фармулёўкі ў рэзалюцыі былі больш жорсткімі з нагоды недапушчальнасці гэтага віду пакарання", — сказала яна.

Кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч адзначыў: "На фоне гуманітарных крызісаў, войнаў, тэрарызму і галечы, якія рэальна пагражаюць сучаснаму свету і забіраюць тысячы жыццяў, Беларусь не лічыць, што сітуацыя ў нашай краіне заслугоўвае асаблівай увагі савета. Мы шкадуем, што ААН у чарговы раз робіцца прыхільнікам палітычных рознагалоссяў паміж суседзямі, адзіным рашэннем якіх з'яўляецца двухбаковы дыялог. Мы вядзем такія дыялогі з аўтарамі рэзалюцыі. І зноў выказваем неразуменне іх пазіцыі па вынясенні ў рэзалюцыю пытанняў, якія разглядаюцца ў двухбаковым парадку".

Паводле яго слоў, беларускія дзяржава і грамадства не маюць патрэбы ў парадах спецдакладчыка. "Мы з самага пачатку адкрыта заяўлялі пра гэта. Мы не прымаем аргументы суаўтараў рэзалюцыі і заклікаем членаў савета галасаваць супраць", — сказаў Амбразевіч.

Прадстаўнік Кубы, які ўзяў слова затым, заявіў, што яго краіна выступае супраць прыняцця рэзалюцый па палітычных матывах. "Мы заклікаем Беларусь па-ранейшаму абараняць незалежнасць сваёй краіны і адстойваць права на самавызначэнне. Гэтая рэзалюцыя — прыклад падвойных стандартаў. Не падтрымліваем мандат. Будзем галасаваць супраць", — адзначыў ён.

Прадстаўнік Кітая заявіў, што яго краіна выступае супраць выкарыстання РПЧ як інструмента маніпулявання. "Гэта не вядзе да ўрэгулявання праблем, — адзначыў ён. — Праект гэтай рэзалюцыі ніяк не асвятляе пазітыўныя крокі і прагрэс Беларусі ў галіне правоў чалавека і ўяўляе сабой спробу палітызацыі, падвойных стандартаў і выбіральнасці. Мы будзем галасаваць супраць".

Прадстаўнік Венесуэлы падкрэсліў, што гэтая рэзалюцыя парушае "прынцыпы захавання суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы". "Не прызнаем падобныя мандаты, якія закліканыя задаволіць карыслівыя інтарэсы толькі некаторых бакоў. Беларусь цалкам супрацоўнічае з РПЧ і дзеліцца сваімі поспехамі", — сказаў ён.

Прадстаўніца Батсваны сказала, што яе краіна цалкам падтрымлівае дзейнасць спецдакладчыка і рэзалюцыю, грунтуючыся на тым, што "ёсць патрэба ў вырашэнні праблем з правамі чалавека" і спыненні "пакут беларускага народа". У папярэднія гады Батсвана галасавала за рэзалюцыі аб працягу мандата спецдакладчыка, але сёлета ўстрымаецца з-за наяўнасці ў рэзалюцыі пункта аб асуджэнні смяротнага пакарання ў Беларусі і закліку да яе адмены. Як патлумачыла прадстаўніца Батсваны, у яе краіне таксама ўжываецца смяротнае пакаранне і, у выпадку падтрымкі рэзалюцыі з асуджэннем гэтай меры пакарання, у батсванскага боку ёсць асцярогі, што да яго таксама выставяць прэтэнзіі з гэтай нагоды.

Прадстаўнік Мексікі адзначыў, што цяперашняя рэзалюцыя з'яўляецца больш збалансаванай, чым у папярэднія гады, бо ў ёй адзначаецца супрацоўніцтва Беларусі з АБСЕ і ўдзел краіны ў механізмах праваабарончага характару ААН, у тым ліку Універсальным перыядычным аглядзе. "Заклікаем Беларусь працягваць гэтае супрацоўніцтва, — сказаў ён. — Выказваем сваю заклапочанасць у сувязі з праблемамі з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку абмежаваннем свабоды слова, дзейнасці праваабаронцаў і грамадскіх арганізацый, прымяненнем смяротнай кары. Будзем галасаваць за прыняцце рэзалюцыі".

У рэзалюцыі выказаная занепакоенасць з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выкарыстання катаванняў і жорсткага абыходжання ў месцах пазбаўлення волі, адсутнасці адказу ўрада па фактах гвалтоўнага знікнення апазіцыйных палітыкаў, беспакаранасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека. Таксама выказваецца занепакоенасць у сувязі з парушэннямі правоў працоўных, націскам на праваабаронцаў і адсутнасцю апазіцыі ў парламенце. Акрамя таго, у дакуменце звяртаецца ўвага на факты прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і недахоп інфармацыі пра колькасць пакараных людзей.

Мандат спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі быў заснаваны Радай па правах чалавека ААН у ліпені 2012 года, а затым штогод прадаўжаўся, нягледзячы на негатыўную рэакцыю беларускіх уладаў. Увесь гэты час афіцыйны Мінск адмаўляецца ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам Міклашам Харасці, бо лічыць праблему з правамі чалавека ў Беларусі надуманай.

Напярэдадні адкрыцця цяперашняй сесіі РПЧ беларускія і міжнародныя праваабаронцы заклікалі ААН прадоўжыць мандат спецдакладчыка па Беларусі. Паводле іх ацэнкі, "характар беларускага рэжыму, што знаходзіцца ва ўладзе амаль 22 гады, не змяніўся", піша БелаПАН.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео