BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Някляеў заклікаў дэлегатаў Усебеларускага сходу адкласці парламенцкія выбары

21.06.2016
Някляеў заклікаў дэлегатаў Усебеларускага сходу адкласці парламенцкія выбары
svaboda.org
Краіна да іх не гатовая, мяркуе палітык.
"У 2010 годзе за тое, каб я стаў дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, падпісаліся больш за 20 000 грамадзян Рэспублікі Беларусь. Такога прадстаўніцтва не было ні ў аднаго іншага дэлегата - і тым не менш дэлегатам мяне не зарэгістравалі. Дэлегатамі народнага сходу сталі не тыя, каго выбраў народ, а тыя, каго прызначыла ўлада.

Не трэба ўтойваць, народ нічога ў нас не вырашае. Вырашаюць за яго. І калі нешта ў нашай краіне трэба перайначыць у першую чаргу, дык менавіта гэта. Вярнуць народу права выбару, без чаго ні з палітычнага, ні з эканамічнана тупіку нам не выйсці", - напісаў у звароце да дэлегатаў старшыня Рады руху “За дзяржаўнасць і незалежнасць!” у сваім Фэйсбуку.

Права выбару мусіць быць забяспечана неадкладна: на бліжэйшых выбарах у парламент, перакананы Уладзімір Някляеў, які лічыць, што дэлегаты Усебеларускага сходу могуць тут сказаць сваё важкае слова.

"Парламенцкія выбары, прызначаныя на 11 верасня, трэба адкласці. Іх нельга праводзіць так, як плануе ўлада. А плануе яна не парламенцкія выбары, а парламенцкія прызначэнні. Як было яно і на мінулых “выбарах”, і на пазамінулых, калі ў парламент прызначаліся цалкам залежныя ад улады людзі, якія нічога не вырашалі", - напісаў Някляеў.

Выйсце палітык бачыць у фрмаванні дэпутацкага корпусу, здольнага ўзяць на сябе адказнасць за будучыню Беларусі. На яго думку, найперш у краіне павінны быць створаныя такія ўмовы, каб у парламент, а гэта значыць у палітыку пайшлі разумныя, дасведчаныя, адказныя людзі, якія сёння палітыкі цураюцца.

"Што б я зрабіў, калі ўявіць, што ў нейкім лесе здох нейкі воўк - і я стаў дэлегатам усебеларускага сходу? Я б скарыстаўся гэтым, каб прапанаваць адкласці парламенцкія выбары, бо краіна да іх не гатова, склікаць пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ўнесці ў выбарчае заканадаўства змены, якія б гарантавалі правядзенне выбараў свабодных і справядлівых. Гэта рэальны крок да сапраўднага, а не цацачнага парламента, да жыццёва неабходных палітычных і эканамічных рэформаў. Гэта шлях да захавання Беларусі, яе дзяржаўнасці і незалежнасці. Гэта гістарычны шанец - і я б на вашым месцы яго не ўпусціў", - падсумаваў Уладзімір Някляеў.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео