BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пенсіянера перадумалі змяшчаць у вар'ятню за крытыку Лукашэнкі

03.06.2016
Пенсіянера перадумалі змяшчаць у вар'ятню за крытыку Лукашэнкі
Наталля Гарачка-Басалыга, Аляксандар Лапіцкі і Алег Волчак, архіўнае фота
Пастанову суда аб накіраванні ў варʼятню пенсіянера за крытыку Лукашэнкі скасавалі.

3 чэрвеня калегія Мінскага гарадскога суда адмяніла прысуд пенсіянеру Аляксандру Лапіцкаму, якому пагражала прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі пасля шэрагу лістоў у інтэрнэце са «знявагай Лукашэнкі». Справу Лапіцкага накіравалі ў той жа суд на новы разгляд.

У красавіку Фрунзенскі раённы суд прызнаў Лапіцкага вінаватым у знявазе суддзі, прадстаўніка ўлады і прэзідэнта краіны, але вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці, бо вырашыў, што злачынствы ён учыніў не ў сваім розуме.

Пры гэтым суд пастанавіў, што 80-гадовага Аляксандра Лапіцкага трэба прымусова лячыць у псіхіятрычнай лякарні. Пенсіянер не пагадзіўся з судом і абскардзіў яго рашэнне, бо лічыць, што, па-першае, ён не варʼят, а па-другое — што выказваў у лістах і інтэрнэце свае асабістыя меркаванні, на якія мае права паводле Канстытуцыі.

Падчас апеляцыі абаронца Аляксандра Лапіцкага даказвала, што крымінальны пераслед супроць яе падабароннага быў незаконны і ягоную справу трэба закрыць. Адвакатка спасылалася на шматлікія, на яе думку, хібы ў справе Лапіцкага. У тым ліку на тое, што следства недакладна ўказала электронныя адрасы, дзе нібыта змяшчаў свае зняважлівыя матэрыялы Аляксандар Лапіцкі.

Адметна, што нават прадстаўніца пракуратуры падчас апеляцыі таксама выступіла за адмену прысуду Аляксандру Лапіцкаму. Паводле супрацоўніцы пракуратуры, Фрунзенскі суд не высветліў матывы злачынстваў, учыненых Лапіцкім, недакладна кваліфікаваў гэтыя злачынствы, зрабіў іншыя парушэнні закону. Але на тым, каб спыніць пераслед, прадстаўніца пракуратуры не настойвала — прасіла толькі, каб справу перагледзеў іншы склад суда. Апеляцыйная калегія гарадскога суда Мінска гэтак і вырашыла: справу Лапіцкага адправіць у той жа Фрунзенскі раённы суд, каб яе перагледзелі іншыя суддзі. Дату новага суда над Лапіцкім назавуць пазней.

Аляксандар Лапіцкі сказаў пасля разгляду ягонай скаргі, што збольшага рашэннем задаволены, а далей будзе змагацца за канчатковае закрыццё справы.

Праваабаронца Алег Волчак, які дапамагаў пенсіянеру, гэтак патлумачыў рашэнне апеляцыйнай калегіі Мінскага гарадскога суда.

«Ясна, што для ўлады чалавек, які скардзіўся на Лукашэнку, гэтак і застаўся варʼятам. Але неўзабаве, улетку, адбудуцца важныя сустрэчы беларускіх чыноўнікаў з чыноўнікамі Еўразвязу, таму трэба, каб у Беларусі не з'явіўся новы палітвязень, тым больш у псіхушцы. А калі б сёння скаргу Лапіцкага не задаволілі, яго б пэўна змясцілі ў „Навінкі“, а мы, праваабаронцы, зрабілі б усё, каб прызнаць яго палітвязнем. Вось гэтага ўлады і спужаліся. Таму сённяшняе рашэнне — не канчатковая перамога, а толькі зацягванне часу з боку ўладаў. Мы гэта разумеем і будзем далей дапамагаць Аляксандру Лапіцкаму», — сказаў праваабаронца.

Былы настаўнік Аляксандар Лапіцкі шмат гадоў вядзе перапіску з дзяржаўнымі чыноўнікамі і прадстаўнікамі судоў. На сваім сайце, які цяпер закрыты, Аляксандар Лапіцкі дзяліўся сваімі высновамі пра выбух 2011 году ў метро, які ён лічыць правакацыяй спецслужбаў, а таксама крытыкаваў асабіста Аляксандра Лукашэнку і беларускіх суддзяў, піша Радыё Свабода.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео