BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Экс-прэм’ер Літвы: «У нашым рэгіёне еўрапейскі шлях самы надзейны»

30.05.2016
Экс-прэм’ер Літвы: «У нашым рэгіёне еўрапейскі шлях самы надзейны»
delfi.lt
Такое меркаванне выказаў былы кіраўнік ураду Літвы, а цяпер лідар парламенцкай апазіцыі ў Сейме Андрус Кубілюс.

«У Беларусі ёсць толькі адзін курс для развіцця. І гэты курс — Еўропа. Я лічу, што беларусы могуць скарыстаць досвед сваіх суседзяў з Украіны, якія выказаліся менавіта за цывілізаванае будучае сваёй краіны. А гэта будучае — Еўразвяз. У нашым рэгіёне — еўрапейскі шлях самы надзейны», - лічыць Андрус Кубілюс.

Адказваючы на пытанне Свабоды пра стаўленне ў Літве да адмены еўрапейскіх санкцыяў адносна беларускіх чыноўнікаў, спадар Кубілюс адзначыў:

«У літоўскіх палітыкаў цяпер няма адзінай думкі наконт таго, ці правільна зрабіў Брусель, калі зняў санкцыі з беларускіх чыноўнікаў. Некаторыя лічаць, што гэта паспешлівае і заўчаснае рашэнне, таму што тыя пытанні, з-за якіх санкцыі ўводзіліся, да канца дагэтуль не вырашаныя.

Мне асабіста падаецца, што беларускім уладам зараз ёсць над чым падумаць — асабліва над сітуацыяй з правамі чалавека. Беларусь — еўрапейская краіна. І стаўленне да свабодаў чалавека тут павінна быць таксама еўрапейскае. Я лічу, што Еўразвяз адмяніў санкцыі толькі таму, што спадзяецца — беларускія ўлады будуць змяняць сваю палітыку. Магчыма гэта будзе не хуткі, але паступовы працэс. Я не ведаю, наколькі ўважліва сочаць за гэтым у Бруселі. Але ў Вільні мы ўважліва сочым за кожнай навіной з Беларусі.

Нам не абыякава, як ідуць справы ў нашых суседзяў. Можа таму што мы бліжэй да Мінску, чым Брусель, мы не настолькі наіўныя, каб верыць вашым уладам на слова. Калі Лукашэнка хоча выправіць адносіны з Еўразвязам, то няхай даказвае свае намеры ні словамі, а канкрэтнымі справамі.

У верасні ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары. Іх адкрытасць, адпаведнасць стандартам БДІПЧ АБСЕ і будзе адказам на ініцыятыву Бруселя аб адмене санкцыяў. Дарэчы, парламенцкія выбары ў кастрычніку адбудуцца і ў Літве. Але я магу адразу сказаць: хто б у нас не перамог на іх, увага да Беларусі як ёсць цяпер, так і застанецца. Гэта абсалютна дакладна».

Пра значнасць сённяшняй канферэнцыі «Ад вялікай дзяржавы — да малога бізнесу: асновы структурных трансфармацый» спадар Кубілюс выказаўся так:

«Я ўжо казаў, што нас хвалюе лёс суседзяў — і беларусаў, і ўкраінцаў. Мы вельмі хочам, каб яны былі ў агульнай еўрапейскай сям’і. Таму дапамагаем. Сённяшняя сустрэча — гэта экспертная дапамога. Наш досвед паказаў, што ўвага да малога бізнесу - куды больш эфектыўны шлях, чым арыентавацца на дзяржаўную эканоміку і толькі на тых бізнесоўцаў, якія маюць асаблівыя дачыненні з уладай.

Я звярнуў увагу, як рэагавалі беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі, калі мы з Міколасам Маяускасам распавядалі пра стаўленне да бізнесу ў Літве. Асабліва калі гэта тычылася лічбаў. Я казаў, што наша краіна атрымае з 2013 па 2020 гады 13 мільярдаў еўра ад Еўразвязу. І больш за палову гэтых грошай пойдзе на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу. Па рэакцыі залі я зразумеў, што для Беларусі гэта завоблачныя грошы».

Адказваючы на пытанне, чаму замежныя інвестары ўкладаюць вялікія грошы ў Літву, а Беларусь абмінаюць, экс-прэм’ер адзначыў:

«За інвестыцыямі трэба паляваць. На пачатку мы гэтага не разумелі. Спадзяваліся, што Літва сама па сабе прывабная і мілая краіна, таму і інвестары прыйдуць сюды самі. Але час паказаў, што гэта марныя спадзяванні. Замежнаму капіталу не патрэбныя расповеды пра прыгажосць краіны. Іх цікавіць найперш заканадаўства, магчымасці для развіцця, перспектывы. Гэта дзелавыя людзі. І яны хочуць зарабіць. Таму і трэба з імі дамаўляцца — як пойдзе працэс, колькі прыбытку яны пусцяць на стварэнне працоўных месцаў і г.д.

А проста сказаць: прыязджайце ў „сінявокую“ і вам тут будзе добра, такое з сур’ёзным бізнесам не спрацуе».

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео