BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўразвяз можа павялічыць фінансавую падтрымку Мінску

17.04.2016
Еўразвяз можа павялічыць фінансавую падтрымку Мінску
Прыпыненне санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска і шэрагу прадпрыемстваў паўплывае на атрыманне дадатковай падтрымкі Беларусі з боку Еўразвязу.

У тым ліку на выпадак патэнцыйнага пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Расіі, эканамічных адносінаў з ёй, альбо агрэсіі з яе боку, мяркуюць эксперты.

Паводле словаў палітолага Юрыя Чавусава, большасць грошай з Еўразвязу атрымаюць менавіта дзяржаўныя структуры пад канкрэтныя праекты:

– Абвешчана, што ў два разы павялічыцца аб’ём дапамогі з боку Еўразвязу для Беларусі. Напэўна, гэтае павелічэнне адбудзецца за кошт тых сродкаў, якія наўпрост ідуць дзяржаве. Я маю на ўвазе, што яна не пойдзе прыдзяржаўным і псеўдаграмадскім арганізацыям. Менавіта дзяржаўным органам пад дзяржаўныя інфраструктурныя праекты, кшталту абсталявання мяжы ці праектаў, звязаных з экалогіяй. Паглядзім, якой будзе рэакцыя сапраўднай грамадзянскай супольнасці на гэтую новую сітуацыю. Я тут, хучэй, аптыміст.

Кожны год Беларусь атрымлівае ад буйных еўрапейскіх донараў каля 60-ці мільёнаў еўра, і большасць з гэтых грошай, паводле падлікаў экспертаў, нават 80-90 працэнтаў атрымлівае дзяржава. Астатнія сродкі накіраваны на развіццё грамадзянскай супольнасці. Галоўныя донары Беларусі – гэта інстытуты Еўразвязу, Нямеччына, Польшча, Швецыя і Злучаныя Штаты, паведамляе "Радыё Рацыя".

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео