BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Макей пра Саюзную дзяржаву: "Мілыя сварацца - толькі цешацца"

08.04.2016
Макей пра Саюзную дзяржаву: "Мілыя сварацца - толькі цешацца"
sputnik.by
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей дае прэс-канферэнцыю ў офісе выдання «Расія сегодня» ў Маскве. З Мінскам быў наладжаны тэлемост.

«Гэта абсалютна натуральна для братэрскіх краін. У мяне напярэдадні адбылася цікавая размова з Кісялёвым, у нас мноства планаў, якія будуць выгадныя абедзвюм краінам. Паміж Беларуссю і Расіяй супярэчнасцяў ў знешнепалітычным кірунку няма. Хаця асобныя крокі і рашэнні сталі абрастаць міфамі і трактоўкамі. Сустрэча важная, каб раставіць кропкі над «і», — цытуе Уладзіміра Макея "Наша Ніва".

Саюзная дзяржава сябе апраўдала

«Працэс станаўлення саюзнай дзяржавы ідзе 20 гадоў. Ці апраўдаліся чаканні? Так. Бо мы стварылі роўныя правы для нашых грамадзян. Расіянін можа прыехаць у Беларусь, уладкавацца на працу, купіць кватэру, атрымаць медыцынскую дапамогу. Бываюць трэнні, але мілыя сварацца - толькі цешацца. Важна захаваць усе станоўчыя моманты саюзнай дзяржавы. Хочацца бачыць нейкі вянец саюзнай дзяржавы, я вас разумею, магчыма, некалі ён з’явіцца».

Асаблівай пазіцыі па Нагорным Карабаху ў Беларусі няма

«Ніякай асаблівай пазіцыі Беларусі па Нагорным Карабаху няма і не было. Мы лічым, што спрэчныя моманты трэба вырашаць за сталом перамоваў, а не стрэламі. Для нас азербайджанскі і армянскі народы – браты. Мы хацелі, каб яны знайшлі шляхі рашэння за сталом перамоваў. Тыя ці іншыя дзяржавы спрабуюць трактаваць міжнародныя дамовы як хочуць. Нехта кажа, што нам важная тэрытарыяльная цэласнасць. Нехта – права нацыі на самавызначэнне. Самае важнае забяспечыць мірнае жыццё жыхароў».

Трэба сыходзіць дэ-факта з таго, чый Крым сёння

Пытанне ад «Расійскай газеты» тычылася таго, чаму Беларусь не прызнае далучэнне Крыма да Расіі.

 «У палітыцы трэба сыходзіць ад рэалій. Нам трэба сыходзіць ад таго, чый дэ-факта сёння Крым. У нас і раней з Крымам эканамічныя адносіны развіваліся не вельмі добра. Турысты заўсёды з асалодай наведвалі гэты рэгіён, я думаю і далей будуць, але лагістыка стала горшай. Праз Украіну – немагчыма. Крым – гэта не дзяржава, якую трэба прызнаваць. Ад нас гэтага ніхто і не патрабуе. Мы сыходзім з таго, чый Крым сёння дэ-факта. Мы гаворым, што трэба захаваць тэрытарыяльную цэласнасць той часткі Украіны, што засталася».

Беларуская мова – мова нашай нацыі

«Калі нас папракаюць, што мы займаемся антырусіфікацыяй, то гэта абсалютна не мае глебы пад сабой. У нас дзве дзяржаўныя мовы. Аднак так склалася гістарычна, што мы больш гаворым па-руску. Беларуская – гэта мова нашай нацыі. Мы не тое, што павінны не забываць яе, але і развіваць».

У нас ёсць помнікі і Сувораву, і Каліноўскаму

«У Беларусі няма развіцця нацыяналізму, ці нейкай антырусіфікацыі, і быць не можа. Хтосьці называе Суворава вешальнікам, хтосьці Каліноўскага – нацыяналістам. Ідзе нармальная дыскусія. У нас ёсць помнікі і Сувораву, і Каліноўскаму. Не помнікі вінаватыя ў нашых бедах, а людзі. Калі нехта спрабуе абвінаваціць Беларусь у распальванні нацыяналізму, то гэта подла».

Пра беларускія ківі і крэветкі

«Таваразварот з Расіяй упаў на 30%, няглядзячы на санкцыі на еўрапейскія тавары. Але мы дамаўляліся, што падставім плячо Расіі і нарасцім пастаўкі ў Расію малака, мяса. Мы не завалілі Расію беларускімі таварамі. Беларускія ківі, крэветкі? Мы дамовіліся, калі тавар перапрацоўваецца ў Беларусі, то ён лічыцца беларускім. Гэта дамоўленасць паміж двума бакамі».

Пра развіццё беларуска-еўрапейскіх адносін

«Мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы, мы тут і застанемся. З Расіяй нас звязвае вельмі-вельмі шмат агульнага. І гісторыя, і эканоміка, і палітыка. Расія – для нас галоўны саюзнік. Але гэта не значыць, што не павінны развіваць адносіны з іншымі бакамі. Для нас Еўрасаюз важны эканамічны партнёр. Мы маем намер развіваць адносіны з еўрапейскімі краінамі не за кошт Расіі. Мы ведаем, што Расія ў цяжкія моманты прыдзе нам на дапамогу».
 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео