BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выбуха сацыяльных канфліктаў у Беларусi пакуль не прадбачыцца

26.03.2016
Выбуха сацыяльных канфліктаў у Беларусi пакуль не прадбачыцца
Аб гэтым гаворыцца ў даследваннi, праведзенам Iнстытутам «Палiтычная сфера».

«Пратэстная актыўнасць у Беларусі ў 2015 годзе» - даследванне пад такой назвай зрабiла супрацоўнiца  Iнстытута «Палiтычная сфера» Таццяна Чыжова. У iм аналiзуюцца вулічныя акцыі i сацыяльныя канфлікты, якiя адбылiся ў краiне ў мiнулым годзе, а таксама прагназуюцца вулічныя падзеi года 2016.  

Так, калі ў 2013 годзе ў Беларусі ў межах маніторынгу было налічана 103 пратэстныя падзеі, у 2014 (год мясцовых выбараў) іх колькасць хаця і вырасла, але не надта моцна – 127 падзеі за год (з улікам 29 выбарчых пікетаў апазіцыі, на якіх легальным чынам праводзілася палітычная агітацыя). У 2015 годзе было налічана 125 падзей (з улікам 6 выбарчых пікетаў, якія хутчэй былі падобныя на акцыі пратэсту, замаскіраваныя пад пікеты па зборы подпісаў).

«З улікам таго, што ў 2015 годзе паралельна адбывалася агітацыйная кампанія, на якую былі кінутыя ўсе сілы апазіцыйнага актыву, можна сказаць, што пэўны рост актыўнасці адбыўся», - гаворыцца ў даследваннi.

У iм таксама паведамляецца, што выбарчы 2015 год часткова апраўдаў мінулагодні прагноз на павышэнне палітычнай вулічнай пратэстнай актыўнасці, хаця шмат у чым яна павялічылася не толькі за кошт акцый традыцыйнай апазіцыі, але і рознага кшталту нефармальных груповак, пераважна моладзевых (анархістаў, футбольных фанатаў, “Пошуга” і г.д.). Тым не меньш, крыху больш мяккі палітычны клімат дазволіў тым апазіційным лідарам, што не бралі ўдзел у выбарчым працэсе, правесці некалькі больш-меньш масавых акцый без дазволу ўлад з мінімальнымі наступствамі для іх удзельнікаў (пратаколы на месцы, штрафы). Канешне, калі параўнаць выбары 2015 года з 2010 годам, то сапраўднай масавасці падчас вулічных акцый не назіралася. Паслявыбарчы імправізаваны мітінг 11 кастрычніка (на якім не быў заўважаны ніводны з апазіціыйных лідараў, што арганізоўвалі ранейшыя акцыі) быў зусім малалюдны (на фоне ранейшых вулічных падзей у 2010, 2006 і нават у 2001 гадах, калі адбываліся выбары прэзідэнта).

Гэта, на думку аўтара даследвання, можна патлумачыць, па-першае, асцярожнасцю самой апазіцыі, якая да таго ж у 2015 годзе разыйшлася ў тактыках: адна яе частка больш увагі надала чыста агітацыйнай кампаніі, што праводзілася без моцнага пратэстнага запалу і заклікаў “на плошчу” у ноч пасля выбараў, другая ці то была няздатная ці не вельмі імкнулася сабраць сапраўды масавы вулічны сход, прадбачыўшы, што пасля ўкраінскіх падзей, улады будуць рэзка рэагаваць на такога кшталту спробы.

Па-другое, высокая верагоднасць таго, што шараговыя прыхільнікі апазіцыі самі не вельмі імкнуліся да нейкіх актыўных дэманстрацый непавінавання, таксама зважаючы на ўкраінскія падзеі і магчымую рэакцыю ўлад на гэтым фоне.

Па-трэцяе, майданныя і паслямайданныя падзеі выклікалі ў насельніцтва краіны адмоўную рэакцыю і забяспечылі рост рэйтынга дзейснага прэзідэнта, які непасрэдна перад выбарамі падскочыў яшчэ вышэй, нягледзячы на сацыяльна-эканамічную нестабільнасць у 2014-2015 гадах. І ўрэшце рэшт, сама ўкраінская праблематыка перастала быць у фокусе ўвагі падчас вулічных акцый, што можна патлумачыць зніжэннем папулярнасці вобраза майдану ў тым ліку ў вачах саміх актывістаў.

Такім чынам, адзначаецца ў  даследваннi, нягледзячы на некаторы ўсплёск пратэстнай палітычнай актыўнасці у выбарчы год у параўнанні з папярэднімі, усё-такі варта адзначыць яе умеранасць.

«Некаторае падзенне колькасці сацыяльных канфліктаў у 2015 годзе было звязана з мінімальнай колькасцю забастовак рынкавых гандляроў (іхнія масавыя ў тым ліку вулічныя выступы пачаліся якраз з пачатку новага 2016 года), а таксама некаторым зніжэннем колькасці выступаў на працоўных месцах, што можа быць звязана альбо з цяжкім эканамічным становішчам і звужэннем рынку працы (людзі проста баяцца выступаць супраць наймальніка, каб не застацца беспрацоўнымі), альбо таксама з выбарчым годам і імкненнем дзяржаўных прадпрыемстваў мінімізаваць незадвальненне працоўных, прадухіліўшы іх выступы і ўвагу СМІ. Дзвюмя асаблівасцямі 2015 году варта назваць першы за доўгія гады працяглы пратэст студэнтаў і медыйна прывабны марш кітайскіх будаўнікоў на Гомель», - гаворыцца ў даследваннi.

У iм таксама нагадваецца, што на дадзены момант у Беларусi назіраецца павышаная пратэстная актыўнасць дробных прадпрымальнікаў-гандляроў і далучэнне да іх акцый апазіцыйных актывістаў. Цалкам верагодна, што у 2016 годзе, у сувязі з напружанай эканамічнай і сацыяльнай абстаноўкай, апазіцыйны актыў больш увагі будзе надаваць менавіта такога кшталту праблематыцы падчас акцый.

Але як паўплывае гэты стан эканомікі на настроі большасці грамадства, сказаць адназначна цяжка: працяглая дэпрэсія звычайна прыводзіць хутчэй да “галасавання нагамі”. З іншага боку, улічваючы, што Расія перажывае зараз тыя самыя праблемы, такога кшталту эканамічная міграцыя становіцца амаль бессэнсоўнай. Пры гэтым, у даследваннi адзначаецца, што паколькі рынак працы канчаткова звузіўся, і страх згубіць рабочае месца павялічыўся шматкроць, цалкам магчыма, што выбуха сацыяльных канфліктаў пакуль не прадбачыцца, але магчыма сацыяльная напружанасць выльецца ў нейкія іншыя формы выразу незадавальнення.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео