BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хто хутчэй змог бы ўступіць у ЕС, Украіна ці Беларусь?

05.03.2016
Хто хутчэй змог бы ўступіць у ЕС, Украіна ці Беларусь?
kray.lg.ua
Украіна не зможа стаць чальцом Еўрасаюза і NATO у бліжэйшыя 20-25 гадоў.

З такой заявай выступіў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер. Прычына ў ваенным канфлікце на ўсходзе краіны і недастатковасці намаганняў урада ў барацьбе з карупцыяй і рэфармаванні органаў юстыцыі, падкрэсліў Юнкер.

Вядомы украінскі аналітык Віталь Портнікаў адзначае, што 20-25 гадоў на ўступленне ў ЕС - нармальны тэрмін, піша "Еўрарадыё".

“Для такіх краін, як Літва, Латвія ці Эстонія час ад пачатку рэформ да ўступлення ў Еўрасаюз склаў 13 гадоў. Пры тым, у гэтых краінаў не было тэрытарыяльнага канфлікту з суседзямі. А вось у Харватыі, якая такі канфлікт мела, гэты час заняў 22 гады”.

Колькі б часу заняло ў Беларусі ўступленне ў Еўрасаюз, калі б яно раптоўна пачалося сёння?

Па словах Портнікава, у Беларусі яшчэ не пачаліся эканамічныя рэформы, не падпісаная дамова аб Асацыяцыі з ЕС, не выкарыстоўваюцца нормы еўрапейскага заканадаўства. Таксама неабходнай умовай з’яўляецца змена палітычнай сістэмы. Які час гэта зойме ў Беларусі, можна толькі здагадвацца, разважае аналітык.

Акрамя перыяду, які будзе патрэбны на ўсе гэтыя рэформы, варта дадаць час, неабходны для падрыхтоўкі Асацыяцыі з ЕС. Гэта тэхнічная працэдура займае каля 5-7 гадоў. Затым час на ўвядзенне норм еўрапейскага заканадаўства і эканамічныя рэформы. Ва ўсіх новых краінах Еўрасаюза гэта займала не менш за 10 гадоў. Такім чынам, гэта не менш за 15-17 гадоў, і толькі пры ўмове, што Беларусь не будзе мець тэрытарыяльных канфліктаў.

“Але ёсць яшчэ адна праблема, Беларусь мусіць выйсці з Еўразійскага эканамічнага саюза. А калі яна захоча ўступаць у NATO — тады і з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. І гэта таксама зойме пэўны час пры любым урадзе краіны. Калі не будзе развалу гэтых блокаў, як гэта адбылося з Варшаўскай дамовай ці Саветам эканамічнай узаемадапамогі. Тады таксама накіньце яшчэ гады 3-4”, - выказвае меркаванне Віталь Портнікаў.

А вось украінскі палітолаг Уладзімір Фясенка кажа, што пры пэўных умовах Беларусь мела б магчымасць увайсці ў Еўрасаюз хутчэй за Украіну.

“Калі б Беларусь была дэмакратычнай краінай, яна б хутчэй за Украіну ўвайшла ў склад Еўрасаюза. Таму што яна меншая па маштабе, і ў Беларусі няма такіх праблем з карупцыяй, як ва Украіне. І гэта краіна з неалегархічнай палітычнай і эканамічнай сістэмай”, - адзначае Фясенка.

З украінскім палітолагам пагаджаецца і кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Уладзімір Мацкевіч.

“Калі, напрыклад, узяць адмашку, што, напрыклад, працэс пайшоў з сённяшняга дня, тады на гэта спатрэбіцца 8-10 гадоў. Калі пачатак адліку браць ужо пасля змены рэжыму і гэтак далей, тады, можа, 5-6 гадоў”.

Падобнага меркавання прытрымліваецца і іншы беларускі палітолаг Андрэй Казакевіч.

“Пры пэўнай падрыхтоўцы гэта заняло б 15 гадоў, каб быць гатовай настолькі, наколькі была гатовая Балгарыя ў свой час да інтэграцыі, ці скажам, як Сербія, якая прасоўваецца ў гэтым накірунку. Выйсці на такія паказчыкі ў межах такога гарызонту і пры наяўнасці палітычнай волі, цалкам магчыма”, - кажа палітолаг.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео