BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заява Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці з нагоды адмены санкцый ЕС

20.02.2016 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Заява Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці з нагоды адмены санкцый ЕС
18 лютага 2016 года Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняла заяву ў сувязі з адменай Саветам ЕС большай часткі санкцый супраць уладаў Беларусі.

Заява

Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"У сувязі з рашэннямі Савета ЕС па Беларусі ад 15 лютага 2016 года"

18 лютага 2016 года

Мы, удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, пасля ўважлівага азнаямлення з рашэннямі Савета ЕС па Беларусі, прынятымі на пасяджэнні Савета ЕС 15 лютага 2016 года ў Бруселі, адзначаем наступнае:

  • Адмена з боку ЕС абмежавальных мер адносна беларускіх службовых асоб і кампаній, якія садзейнічалі палітычна матываваным рэпрэсіям і ўжыванню сілы ў дачыненні да мірных грамадзян, якія выказвалі свае палітычныя погляды падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года ў Рэспубліцы Беларусь, без рэальных змен у нашай краіне ў бок дэмакратызацыі на працягу апошніх пяці гадоў з'яўляецца супярэчлівым пасланнем беларускаму грамадству;
  • Мы вітаем намаганні ЕС, краін-членаў, міжнародных інстытутаў, праваабарончых арганізацый і іншых актараў, якія зрабілі магчымым зняццё з парадку дня ў жніўні 2015 года пытання палітычных зняволеных у Беларусі. Таксама ўхвалы і падтрымкі заслугоўвае факт вяртання ЕС і Рэспублікі Беларусь да фармату дыялогу па правах чалавека. У той жа час, на працягу апошняга паўгода мы неаднаразова фіксуем выпадкі парушэння правоў, ігнаравання інтарэсаў, прымянення розных форм ціску і рэпрэсій, а таксама адсутнасць канструктыўнай камунікацыі з боку прадстаўнікоў беларускай улады ў дачыненні да цэлага шэрагу сацыяльных груп (студэнты, журналісты, прадпрымальнікі, культурныя дзеячы і інш.). Прэзідэнцкія выбары 2015 года таксама былі прызнаныя АБСЕ не адпавядаючымі міжнародным стандартам. Гэтыя факты сведчаць пра негатоўнасць беларускай улады да свядомых сістэмных і паслядоўных крокаў па наладжванні ўзаемавыгадных адносін паміж ЕС і Рэспублікай Беларусь на падставе агульнапрынятых міжнародных каштоўнасцей і норм, а таксама адсутнасць ўстаноўкі на пошук прымальнага паразумення паміж уладай і незалежнымі актарамі ўнутры беларускага грамадства;
  • Рашэнне аб адмене абмежавальных мер з боку ЕС пры пэўных абставінах можа спрыяць стварэнню ўмоў для паляпшэння беларуска-еўрапейскіх адносін і вяртання беларускага грамадства да працэсаў развіцця замест стагнацыі і кансервацыі назапашаных хвароб і супярэчнасцей. Аднак, гэта магчыма толькі пры ўмове непасрэднага і раўнапраўнага ўключэння ў абмеркаванне грамадска-палітычных праблем, выклікаў і перспектыўных рашэнняў незалежнай часткі беларускага грамадства, у прыватнасці, прадстаўнікоў прафесійных і бізнес-супольнасцей, рэлігійных канфесій, культурнай эліты краіны і шырокага спектру незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ;
  • Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, аб'яднаныя ў рамках Нацыянальнай платформы ФГС УП, гатовыя ўнесці свой канструктыўны ўклад у наладжванне беларуска-еўрапейскіх адносін і выканаць як экспертную, так і маніторынгавую ролю, калі ў нашай краіне будуць стварацца рэальныя ўмовы для інклюзіўнага і раўнапраўнага грамадска-палітычнага дыялогу, закліканага кансалідаваць грамадства і даць яму імпульс у развіцці як часткі еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы;
  • Разглядаючы маючыя адбыцца ў 2016 годзе ў Беларусі новыя электаральныя кампаніі як магчымасць для беларускай улады прадэманстраваць рэальную гатоўнасць да пазітыўных змен і ўліку міжнародных стандартаў, мы падкрэсліваем важнасць і неабходнасць захавання і далейшага выкарыстання міжнародных механізмаў маніторынгу выканання правоў чалавека ў Беларусі (спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і інш.) і разглядаем іх як неабходны элемент незалежнай ацэнкі сітуацыі;
  • Мы ў чарговы раз звяртаем увагу беларускіх уладаў, кіраўніцтва ЕС і шырокага кола зацікаўленых бакоў унутры нашай краіны і ў міжнароднай супольнасці на прадстаўленую намі ў лістападзе 2015 года ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама канкрэтныя прапановы па механізмах супрацоўніцтва, якія разглядаюцца намі як прыярытэтныя на дадзеным этапе беларуска-еўрапейскіх адносін (гл.: Пазіцыя БНП ФГС УП "Аб адкрытых магчымасцях еўрапейска-беларускага супрацоўніцтва").

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці — удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

Улад Вялічка, нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі, сустаршыня Каардынацыйнага камітэта ФГС УП; Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь";

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі;

Уладзімір Дунаеў, Грамадскі Балонскі камітэт;

Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА Беларусі;

Таццяна Зялко, ГАБП "Наша пакаленне";

Аляксандр Зялко, ІАУ "Пенсійны выпадак";

Аляксандр Каралевіч, ГА "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ";

Леанід Скарабагаты, МГА "Добрая воля";

Алег Волчак, Праваабарончы цэнтр "Прававая дапамога насельніцтву";

Валадар Цурпанаў, Нефармальная ініцыятыва "Магілёўская грамадзянская прастора";

Эдуард Баравікоў, ПКАУ "Магілёўскі моладзевы цэнтр";

Аляксандр Мілінкевіч, ПАГА "Рух" За Свабоду";

Ігар Леднік, Праваабарончы рух "Наша Беларусь";

Дзіна Шаўцова, Экспертна-прававое таварыства "Ініцыятыва FORB”;

Пётр Кузняцоў, Установа "Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ";

Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

Леанід Каліценя, ГА "Цэнтр сацыяльных інавацый";

Яраслаў Бекіш, Таварыства "Зялёная сетка";

Наталля Васілевіч, Цэнтр "Экумена";

Сяргей Драздоўскі, АПУ "Офіс па правах людзей з інваліднасцю".

Спампаваць дакумент

Скачать документ

Download document

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео