BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрасаюз скасаваў амаль усе санкцыі супраць Беларусі

15.02.2016
Еўрасаюз скасаваў амаль усе санкцыі супраць Беларусі
Еўрапейскі Саюз прыняў рашэнне скасаваць санкцыі супраць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу іншых беларускіх чыноўнікаў.

Гаворка ідзе агулам пра 170 фізічных асобаў і тры кампаніі. Апроч іншага, з Лукашэнкі ды іншых чыноўнікаў знятая забарона на паездкі ў краіны Еўрасаюза і арышт банкаўскіх актываў.

Застаюцца дзейнічаць санкцыі супраць чатырох асобаў, якіх у ЕС лічаць датычнымі да знікнення апазіцыянераў у Беларусі.

Імёны гэтых асобаў афіцыйна не называюцца. Але неафіцыйна паведамлялася, што гэта хутчэй за ўсё Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка, Юрый Сівакоў, Уладзімір Навумаў.

Еўрадэпутат ад Латвіі Андрэй Мамыкін патлумачыў, як варта разумець адмену санкцыяў ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў.

Еўрарадыё пацікавілася ў еўрадэпутата, чым кіраваліся прадстаўнікі ЕС у сваім рашэнні. Раней прадстаўнікі ЕС абгрунтоўвалі санкцыі найперш тым, што ў Беларусі няма свабодных, сумленных і празрыстых выбараў. А ўжо потым згадвалася наяўнасць палітвязняў, рэпрэсіі супраць СМІ і апазіцыі, а таксама іншыя фактары.

У адказ Мамыкін адзначыў, што пытанні правоў чалавека і максімальна адкрытыя, сумленныя выбары будуць абмяркоўвацца паміж Еўрасаюзам і Беларуссю на працягу бліжэйшых месяцаў:

"Фактычная адсутнасць санкцыяў — гэта жэст добрай волі і палітычны знак Еўрапейскага Саюза на адрас Беларусі наконт таго, што абодва бакі — і ЕС, і Беларусь — павінны рухацца ў бок інтэнсіфікацыі нашых адносінаў".

Міністэрства замежных спраў Беларусі прывітала рашэнне Савета міністраў замежных спраў Еўрасаюза пра адмену большасці санкцыяў.

"Дадзенае рашэнне з'яўляецца важным этапам на шляху поўнай нармалізацыі адносін і адкрывае новыя магчымасці для пашырэння разнапланавага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, вывядзення яго на якасна іншы ўзровень", — гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗСДзмітрыя Мірончыка.

Беларускі бок выказаў перакананне, што такая мера адпавядае інтарэсам Беларусі, Еўрасаюза і ўсяго еўрапейскага рэгіёну ў цэлым.

МЗС паведаміў, што Беларусь адкрытая да працягу канструктыўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам і яго краінамі-чальцамі па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео