BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чыноўнікам забаранілі мець рахункі за мяжой і ўдзельнічаць у страйках

20.12.2015
Чыноўнікам забаранілі мець рахункі за мяжой і ўдзельнічаць у страйках
Адпаведная пастанова ўступіць у сілу 24 студзеня 2016 году.

Нацыянальны інтэрнэт-партал надрукаваў тэкст урадавай пастановы № 1040 аб зменах у форму кантрактаў з асобамі, якіх прызначае на працу кіраўнік дзяржавы.

Паводле дакументу чыноўнікам забараняецца весці прадпрымальніцкую дзейнасць і аказваць садзеянне сваякам з выкарыстаннем службовага становішча, у тым ліку ў пытаннях бізнэсу гэтых сваякоў. Таксама чыноўніку забараняецца мець асабісты рахунак у замежным банку, калі гэта не звязана з працоўнай неабходнасцю.

Змены тлумачацца неабходнасцю прывядзення формы кантракту ў адпаведнасць з «Законам аб барацьбе з карупцыяй», які быў прыняты летам 2015 году. Пры гэтым новаўвядзенне накладае на чыноўніка абмежаванні, наўпрост незвязаныя з праблемай карупцыі. Гэтак, чыноўніку нельга будзе ўдзельнічаць у страйках і выконваць заданні палітычных партый і грамадскіх арганізацый, сябрам якіх ён з'яўляецца, калі гэтыя заданні маюць дачыненне да яго службовай дзейнасці.

Уводзіцца асобны кантроль за стасункамі чыноўніка з прадстаўнікамі і ўладамі замежных краін. Гэтак, забараняецца без згоды кіраўніка краіны прымаць дзяржаўныя ўзнагароды замежных дзяржаў, а таксама прымаць ад замежных дзяржаў дакументы, якія даюць права на пэўныя льготы і перавагі.

Апроч таго беларускім чыноўнікам забараняецца выконваць любыя працы за грошы, калі яны не звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў па месцы службы. Гэта правіла не распаўсюджваецца толькі на педагагічную, навуковую і культурную дзейнасць, а таксама на медычную практыку.

Закліканы змагацца з карупцыяй новы закон «Аб барацьбе з карупцыяй» быў зацверджаны ў чэрвені 2015 году. Апроч мераў па ўзмацненні адказнасці за карупцыйную дзейнасць, у тым ліку крымінальнай, закон агаворвае шэраг умоў, пры якіх чыноўнікі могуць пазбегнуць гэтай адказнасці. Сярод іншага: дасудовае прызнанне віны і кампенсацыя стратаў у памеры, які вызначыць следзтва, рэальнае супрацоўніцтва са следствам у пытаннях выкрыцця іншых удзельнікаў злачынства.

Паводле «Індэксу ўпрымання карупцыі», які штогод складае міжнароднай арганізацыі супрацьдзеяння карупцыі Transparency International па дадзеных за 2014 год Беларусь заняла 119-е месца сярод 175 краін свету. У рэйтынгу карупцыі Беларусь аказалася разам з Мазамбікам, Сʼера-Леонэ, Танзаніяй і В'етнамам. Летась у Беларусі быў 123-ці радок. Адзначым, што Transparency International уключыла ў рэйтынг 175 краін свету. Самымі карумпаванымі Transparency International лічыць Паўночную Карэю і Самалі. Найбольш чыстымі ад карупцыі даследчыкі называюць Данію, Новую Зеландыю і Фінляндыю, піша "Радыё Свабода".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео