BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрасаюз усё яшчэ спадзяецца на дыялог з Беларуссю

04.12.2015
Еўрасаюз усё яшчэ спадзяецца на дыялог з Беларуссю
ucpb.org
Кіраўнікі Еўрапейскага Саюза адрэагавалі на зварот пяці беларускіх палітыкаў датычна перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і ЕС.

Адказ на ліст, які падпісалі беларускія апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Павел Севярынец, напісалі старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск, кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і вярхоўная прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

"Існаванне моцнай апазіцыі – гэта жыццёвая неабходнасць для развіцця дэмакратычных і плюралістычных грамадстваў. Выбарчае заканадаўства і працэдуры, якія адпавядаюць міжнародным стандартам, гэта, безумоўна, вельмі важна для гарантавання грамадзянам магчымасці рэальнага выбару.

Фінальная справаздача АБСЕ БДІПЧ аб правядзенні беларускіх прэзідэнцкіх выбараў павінна быць завершана да канца бягучага году. ЕС будзе ўдзяляць асобую ўвагу гэтым рэкамендацыям і настойліва заклікаць, каб беларускія ўлады іх выконвалі", - прыводзіць цытату з ліста прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Таксама ў пасланні зроблены акцэнт на неабходнасці налажвання дыялога паміж Бруселем і Мінскам:

"ЕС ангажаваны ва ўсебаковыя дачыненні для паляпшэння Еўрапейска-беларускіх стасункаў. ЕС спадзяецца на больш пазітыўны парадак дня з Беларуссю, павелічэнне кантактаў і сфер для супрацы. Мы ўпэўненыя, што пашырэнне дыялогу – гэта ключ для далейшага прагрэсу ў нашых стасунках. Правы чалавека, дэмакратыя, верхавенства права і свабода выказванняў – гэта частка раўнання, унутраная частка заангажаванасці ў ЕС. Далучэнне і актыўнае ўцягванне ў гэтыя працэсы грамадзянскай супольнасці застанецца найважнейшым для развіцця такіх адносін".
Лідар АГП Анатоль Лябедзька станоўча ацаніў факт ліста і лічыць, што агульныя з ЕС погляды адносна свабодных сумленных выбараў змогуць прывесці да пераменаў у Беларусі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео