BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці дала ацэнку выбарчай кампаніі 2015 года

02.12.2015 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці дала ацэнку выбарчай кампаніі 2015 года
Удзельнікі канферэнцыі "Развіццё Нацыянальнай платформы: новыя выклікі, новыя стратэгіі", якая прайшла 28-29 лістапада ў Мінску, у прынятай рэзалюцыі падвялі вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Пазіцыя

Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў"

Аб выніковай ацэнцы прэзідэнцкіх выбараў

Грунтуючыся на ацэнках прэзідэнцкіх выбараў, зробленых удзельнікамі Беларускай нацыянальнай платформы, а менавіта на апублікаваных справаздачах беларускіх праваабарончых арганізацый у межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і Беларускай асацыяцыі журналістаў у межах маніторынгу "Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2015 года ў беларускіх СМІ", мы канстатуем:

  • выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года не могуць быць прызнанымі свабоднымі, адкрытымі і роўнымі;
  • вынікі выбараў не могуць быць прызнаныя адлюстраваннем волевыяўлення выбаршчыкаў.

Дадзеная ацэнка заснаваная на наступных фактах, адзначаных прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці:

  • выбарчы працэс не адпавядаў ключавым міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў;
  • у ходзе выбараў адсутнічаў роўны доступ да сродкаў масавай інфармацыі для ўсіх кандыдатаў;
  • дзейнасць выбарчых камісій падчас выбараў нельга назваць непрадузятай;
  • у ходзе выбараў шырока выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс на карысць дзеючага прэзідэнта;
  • у ходзе выбараў былі зарэгістраваныя шматлікія факты прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні;
  • падлік галасоў заставаўся непразрыстым і закрытым для назірання.

Мы таксама вымушаныя канстатаваць, што апазіцыйныя палітычныя сілы яшчэ на этапе падрыхтоўкі да выбараў не выкарыстоўвалі існуючыя палітычныя магчымасці для пабудовы канструктыўнага дыялогу як паміж сабой, так і з грамадзянскай супольнасцю краіны для выпрацоўкі кансалідаванай стратэгіі дзеянняў падчас выбарчай кампаніі. Такія паводзіны задоўга да пачатку кампаніі зрабілі палітычна бессэнсоўным любы ўдзел у ёй. Фактычна, усе дзеянні ўсіх беларускіх апазіцыйных сіл як тых, якія прынялі ўдзел у выбарах у розных формах, так і тых, якія выйшлі з працэсу незадоўга да пачатку выбарчай кампаніі, згулялі на баку існуючага рэжыму.

Разлад і канфлікты паміж апазіцыйнымі сіламі з нагоды ўдзелу або няўдзелу (як напярэдадні кампаніі, так і падчас яе), роўна як і іх дзеянні ў часе выбараў, прывялі толькі да штучнай цікавасці да першапачаткова нелегітымнага і маніпулятыўнага па сутнасці электаральнага працэсу пры адсутнасці рэальнага кантролю за яго якасцю і адпаведнасцю агульнапрынятым міжнародным нормам.

Такім чынам, за агульны вынік — непразрыстыя і недэмакратычныя выбары — адказныя найперш беларускія ўлады, але, у пэўнай ступені, адказнасць за яго нясуць і ўсе ключавыя персоны беларускай палітычнай апазіцыі.

Удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы заклікаюць усе зацікаўленыя бакі да дыялогу адносна актуальнага стану палітычнай сітуацыі ў краіне, а таксама агульных дзеянняў, накіраваных на яе змяненне. Без арганізацыі такога дыялогу мы не бачым магчымасцей для асэнсаваных і не імітацыйных дзеянняў у палітычнай плоскасці.

Спампаваць дакумент

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео