BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інаўгурацыя Лукашэнкі: зноў пустыя вуліцы, але без Колі ў машыне

06.11.2015
Інаўгурацыя Лукашэнкі: зноў пустыя вуліцы, але без Колі ў машыне
Фота: nn.by
З прамовы "зноў абранага" прэзідэнта вынікае, што Беларусь чакаюць яшчэ пяць гадоў застою.

Для праезду прэзідэнцкага картэжа з рэзідэнцыі ў Драздах у Палац Незалежнасці ўшчэнт перакрылі рух у раёне праспекта Пераможцаў. Аляксандр Лукашэнка ехаў па пустой дарозе.
Як ні дзіўна, гэтым разам ён прыбыў на цырымонію без суправаджэння сына Мікалая. Той сядзеў у зале побач з прэс-сакратаркай Наталляй Кірсанавай і братам Дзмітрыем.
Прысягу Лукашэнка прынёс па-беларуску, а вось дзяржаўны гімн ні ён, ні старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не спявалі.

Пасля беларускі кіраўнік падпісаў акт аб прынясенні прысягі і ўступленні на пасаду прэзідэнта.
Падчас сваёй прамовы Лукашэнка раскрытыкаваў ахвотнікаў правесці рэформы.

"У народзе назапасіўся вялікі пласт чаканняў. Народ мае патрэбу, каб была генеральная лінія. Занадта многа пішуць пра рэформы, і ніхто не сказаў, а што гэта за рэформы. Вы скажыце, трэба зламаць палітычны лад, дзяржаўны лад Беларусі, падзяліць, разрэзаць уласнасць і раздаць. На гэтыя рэформы нас штурхаюць і за гэтыя рэформы многа хто ў свеце гатовы шмат заплаціць. Нам патрэбны такія рэформы? Расія, Украіна паспрабавалі гэтых рэформаў. І што? Мы павінны адрозніваць, адкуль раздаюцца гэтыя галасы. Што дрэннага ў той сістэме, якую мы стварылі, што мы зрабілі не так?" - не разумее беларускі прэзідэнт.

Першая частка цырымоніі працягвалася крыху менш за гадзіну. Пасля Лукашэнка накіраваўся на прысягу вайскоўцаў на плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Да трансляцыі мерапрыемства падключыліся ўсе дзяржаўныя тэлеканалы краіны. Падчас перапынку тэлеканалы запусцілі міні-фільм пра дасягненні Беларусі за часамі Лукашэнкі.
А 21-й гадзіне сёння на ўсіх каналах беларускага тэлебачання зноў пачнецца трансляцыя ўрачыстасцяў з нагоды ўступлення на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама пакажуць святочны канцэрт з удзелам расійскага спевака беларускага паходжання Юрыя Антонава, піша "Наша Ніва".

Сёння ў мінскім Палацы Незалежнасці прайшла пятая інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Паводле афіцыйных лічбаў, на апошніх выбарах ён набраў 83,5% галасоў. Адметна, што на інаўгурацыю запрасілі не ўсіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты на апошніх выбарах. Сярод запрошаных аказаліся Мікалай Улаховіч і Сяргей Гайдукевіч, а вось Таццяна Караткевіч запрашэння не атрымала.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео