BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Беларусь пасля выбараў – у абцугах эканамічнага крызісу і знешняй палітыкі Масквы

18.10.2015
Андрэй Казакевіч: Беларусь пасля выбараў – у абцугах эканамічнага крызісу і знешняй палітыкі Масквы
Кіраўнік Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» разважае пра галоўныя выклікі для беларускай улады пасля прадказальных выбараў прэзідэнта 11 кастрычніка.

V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі прайшоў у Коўне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, вынік якіх нават не абмяркоўваўся падчас мерапрыемства ва Ўнівесітэце Вітаўта Вялікага. Служба інфармацыі «Еўрабеларусі» пацікавілася ў дырэктара Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэя Казакевіча, з чым найперш сутыкнецца беларуская ўлада адразу пасля так званых выбараў.

«Асноўная праблема для ўлады зараз – гэта знешнія выклікі. Выклікі, звязаныя з эканамічнай сітуацыяй, бо яна насамрэч кепская, нашмат больш кепская, чым у тым жа 2011 годзе, калі адбыўся наш дэвальвацыйны шок. Але зараз гаворка ідзе пра рэгіянальны крызіс увогуле. Гэта не проста крызіс у Беларусі, гэта крызіс, які накаціў на Расію, Украіну, Казахстан, іншыя краіны, з якімі Беларусь традыцыйна звязана эканамічна. Уплываць на гэты крызіс Беларусь можа толькі абмежаванымі сродкамі, што яшчэ больш ускладняе сітуацыю. Ды і незразумела, колькі той крызіс будзе цягнуцца. І, канешне, калі пагаршэнне ў эканоміцы будзе зацягвацца, гэта будзе мець сур'ёзныя наступствы для беларускай улады», - зазначае Андрэй Казакевіч.

Паводле даследчыка, другі выклік – «гэта, зразумела, геапалітыка»:

«Расія, гэты галоўны знешнепалітычны партнёр Беларусі, зараз мае звышкепскія стасункі з Захадам, мае непрадказальную, агрэсіўную знешнюю палітыку – і ў такіх умовах, безумоўна, рызыкі для Беларусі істотна растуць. Рызыкі таго, што Беларусь можа быць уцягнута ў гэтае супрацьстаянне «Расія-Захад», у нейкія знешнепалітычныя дзеянні Масквы і таго, што на пэўным этапе Крэмль захоча больш умешвацца ва ўнутраную палітыку Мінска. Гэта стане вельмі сур'ёзным выклікам, бо залежнасць Беларусі палітычная ад Расія – была і застаецца досыць вялікай. Ці будзе яна расці? Не думаю, бо зараз прымаюцца сур'ёзныя захады, задзейнічаныя самыя розныя сродкі, каб збалансаваць беларуска-расійскія стасункі, каб развіць стасункі з Захадам, каб атрымаць як можна болей новых кропак апоры на міжнароднай арэне. У значнай ступені пацяпленне адносін Беларусі і Еўрасаюзу абумоўлена ціскам з Усходу. Тут сыйшліся ўзаемныя інтарэсы і Захаду, каб мець Беларусь, як мінімум, нейтральнай краінай, і беларускіх уладаў, каб знайсці прымальны баланс у знешняй палітыцы. Спалучэнне гэтых інтарэсаў зараз і кіруе працэсам дыялогу «Мінск-Брусэль».

Андрэй Казакевіч не лічыць, што Еўрасаюз цалкам заплюшчыць вочы на ўнутраную палітыку Беларусі, «хутчэй гаворка ідзе пра змену акцэнтаў». «Яны ўжо змененыя: пэўныя моманты ставяцца менш востра, менш выразна. Але я ўсё ж не думаю, што гаворка тут ідзе пра тое, што ці Еўрасаюз прыме Беларусь такой, як яна ёсць, ці Беларусь кінецца выконваць усё тое, што прапануе ЕС. Хутчэй за ўсё, працягнецца пошук балансу ў новай геапалітычнай сітуацыі. І якраз зараз гэты баланс намацваецца, шукаецца абодвума бакамі. Канешне, Беларусь будзе вымушана пайсці на пэўныя саступкі. Пайшла ўжо на тое, каб адпусціць палітычных зняволеных – гэта было вельмі важным крокам, думаю, і вельмі няпростым крокам для беларускай улады. Але і Еўропа робіць сваю пазіцыю больш мяккай па пэўных момантах», - сказаў кіраўнік «Палітычнай сферы».

Што да беларускай апазіцыі, якая цягам кампаніі была ў відавочна кепскай форме, то Андрэй Казакевіч прагназуе яе далейшае пераўтварэнне ў групу дысідэнтаў:

«Зазначу, што я, пры ўсім, лічу ўсё ж важным тое, што яны робяць - паказваюць ці пазыцыянуюць нейкую альтэрнатыву для беларускага грамадства, можна тут пагаджацца ці не з іх пазіцыяй, але для любога грамадства – гэта важна. Але ў якасці рэальнай палітычнай альтэрнатывы апазіцыя пачынае знікаць дзесьці з сярэдзіны 2000-х гадоў. І гэтыя выбары сур'ёзна змяніць сітуацыю – ці ў горшы, ці ў лепшы бок – не могуць. Крызіс апазіцыі, насамрэч, сістэмны і вельмі глыбокі. І ён, дарэчы, характэрны для шмат якіх іншых постсавецкіх краін, дзе 10-15 год таму апазіцыйныя стуктуры і сілы былі нашмат больш актыўныя і больш уплывовыя. То бок нельга казаць, што гэта віна толькі беларускай апазіцыі – такі яе сённяшні стан. Усё ж такі 20 год існуе сістэма – ёсць стомленасць, адсутнасць веры ў магчымасць зменаў, перманентны ціск улады і г.д. Думаю, беларуская апазіцыя працягне шлях да становішча нейкай дысыдэнцкай групы, чым рэальнай палітычнай сілы».

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео