BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння ў Мінску пройдзе акцыя пратэсту супраць расійскай авіябазы ў Беларусі

04.10.2015
Сёння ў Мінску пройдзе акцыя пратэсту супраць расійскай авіябазы ў Беларусі
Фота: bobruisk.ru
Шэраг палітыкаў і лідараў грамадскіх арганізацый клічуць беларусаў прыйсці а 17-ай гадзіне на плошчу Свабоды.

"Дамова аб размяшчэньні на тэрыторыі Беларусі расійскай ваеннай базы можа быць падпісана ў бліжэйшым часе. Гэта згубны крок, які можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне", — сказана ў заяве над назвай "За Беларусь без чужых вайсковых баз".

Заяву падпісалі былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, старшыня руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, актывіст грамадзянскай ініцыятывы "Беларускі рух" Вацлаў Арэшка.

Далучыцца да заявы далі згоду таксама сустаршыня аргкамітэту БХД Павел Севярынец і актывісты "Маладога фронту", прадстаўнікі беларускай жаночай партыі "Надзея".

Падпісанты заявы лічаць, што разьмяшчэнне на тэрыторыі Беларусі іншаземнай вайсковай базы супярэчыць 18 артыкулу Канстытуцыі Беларусі, паводле якой Беларусь імкнецца да нейтралітэту. Паводле аўтараў ініцыятывы, Аляксандар Лукашэнка "не з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, не мае права падпісваць дакументы і прымаць рашэнні, якія вызначаюць лёс беларускага народа".

Як паведаміла Радыё Свабода, тэкст заявы "За Беларусь без чужых вайсковых баз" будзе змешчаны ў інтэрнэце і дасланы ў дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку ў Мінабароны і Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео