BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гайдукевіч-малодшы на тэледэбатах: "Жыве Беларусь!"

04.10.2015
Гайдукевіч-малодшы на тэледэбатах: "Жыве Беларусь!"
Перадвыбарчыя дэбаты пераўтварыліся ў балаган: кандыдаты ў прэзідэнты спрабавалі "ўкалоць" адзін аднаго, а канкрэтныя адказы на пытанні так і не прагучалі.

Учора на канале “Беларусь 1” прайшлі тэледэбаты з удзелам двух кандыдатаў у прэзідэнты — Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча. Сяргей Гайдукевіч замест сябе прыслаў сына і кіраўніка выбарчага штаба Алега Гайдукевіча. Аляксандр Лукашэнка ў студыі не з'явіўся ўвогуле.

Як піша "Еўрарадыё", першай гаварыць пачала Караткевіч. Павіталася па-беларуску, працягнула на рускай мове. “Улада засталася ў 90-ых гадах”, — асноўны тэзіс уступнага слова кандыдаткі. На гэта Мікалай Улаховіч адрэагаваў прадказальна: “Я бы так рэзка не выступаў супраць улады”. А Гайдукевіч-малодшы выдаў спіч не столькі за свайго кандыдата, колькі супраць Таццяны Караткевіч. “Яна прадстаўляе апазіцыю, якая 20 гадоў разбурала Беларусь”, — паведаміў Алег Гайдукевіч краіне.

Далей былі пытанні кандыдатаў адзін аднаму і пытанні вядучага. Аказалася, што ўсе тры ўдзельнікі дэбатаў выступаюць за шматвектарную палітыку, захаванне нацыянальнай культуры і структурныя рэформы. Калі коратка апісаць словы Караткевіч, Улаховіча і Гайдукевіча, то можна ўкласціся ў выраз “мы за ўсё добрае і супраць ўсяго дрэннага”. Без паглыблення ў канкрэтыку.

Хаця часам паміж удзельнікамі ўсё ж прабягала нотка эмацыйнасці. Напрыклад, калі Таццяна Караткевіч запыталася ў Гайдукевіча-малодшага, чаму яго бацька сам не прыйшоў у студыю  сама ж западозрыла Гайдукевіча-старэйшага ў непавазе да людзей. Малодшы Гайдукевіч адпомсціў ёй праз некалькі хвілін, згадаўшы, што “за Караткевіч стаіць апазіцыя, яна хоча Майдана”. Палітык пры гэтым махаў кулаком і амаль не зрываўся ў крык — выглядала даволі эпічна.

Цяжэй за ўсё было Мікалаю Улаховічу. Прынамсі, ён і час свой выкарыстаў толькі з дапамогай вядучага, і нават шчыра прызнаўся, што яму падабаюцца абодва апаненты. “Я тут як патрыарх стаю паміж вамі”, — паведаміў Улаховіч Гайдукевічу і Караткевіч.

А самае цікавае пытанне за гадзіну дэбатаў — “Адкуль вы возьмеце грошы на рэформы?” — прагучала з вуснаў вядучага. Яно засталося без канкрэтнага адказу.

Завяршалі свой выступ удзельнікі рэдкага для Беларусі палітычнага шоў па-рознаму. Караткевіч заклікала галасаваць за яе, Улаховіч папрасіў мінчан прыйсці на выбары, а Гайдукевіч-малодшы выгукнуў "За моцную і незалежную Беларусь!" і “Жыве Беларусь!”.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео