BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваруч ад Гайдукевіча падчас яго выступу стаяў нябачны "дырыжор"?

16.09.2015
Праваруч ад Гайдукевіча падчас яго выступу стаяў нябачны "дырыжор"?
Личности
udf.by
Такую здагадку выказала легендарная дыктарка беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка, каментуючы тое, чаму ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі глядзеў то ў камеру, то раптам направа.

Падчас выступу ўдзельніка прэзідэнцкай кампаніі Сяргея Гайдукевіча на Беларусь-1 некаторыя звярнулі ўвагу, што ягоныя вочы ўвесь час бегалі. То ён глядзеў у камеру, то раптам направа. Спачатку падалося, што тэлевізіёншчыкі няўдала паставілі суфлёр, але адказ празаічнейшы, піша "Наша Ніва".

"Было дзве камеры, таму даводзілася ўвесь час глядзець то ў адну, то ў іншую", - сказаў Сяргей Гайдукевіч. 

Аднак пры гэтым прамоўцу амаль увесь час паказвалі "ў лоб", не выкарыстоўваючы правую камеру. 

Легендарная дыктарка беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка выказала здагадку, што праваруч ад Гайдукевіча мог стаяць пэўны "дырыжор", які б падбадзёрваў Сяргея. Маўляў, было заўважна, што прамоўца хвалюецца.

Але гэтую версію сам кандыдат у прэзідэнты абвяргае. 

"Ну вы што, якія хваляванні? Я ж магу дзве гадзіны, пяць гадзін гаварыць! Вы толькі паперку мне пакладзіце на стол, каб я ведаў, пра што", - сказаў Сяргей Гайдукевіч, зазначыўшы, што ён чытаў тэкст з паперкі, якая ляжала на стале. Суфлёра пры гэтым не было.

"А пра лозунг "Жыве Беларусь" я так скажу - гэта мой лозунг! Я яго казаў і ў 2001 годзе, і ў 2006. Нельга казаць, што гэта словы толькі радыкальнай апазіцыі. Гэтыя словы павінны нас яднаць", - упэўнены Гайдукевіч.

Агулам у часе свайго тэлевыступу, аднак, Сяргей Гайдукевіч ні словам не пакрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку, але раз у раз нападаў на апазіцыю і настойліва выступаў супраць любых акцый пратэсту.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео