BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пазіцыя Беларускай нацплатформы адносна магчымага аднаўлення супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС

10.09.2015 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Пазіцыя Беларускай нацплатформы адносна магчымага аднаўлення супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС
10 верасня 2015 года Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці агучыў сваю пазіцыю адносна магчымага аднаўлення супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС.

  

  

  

  

  

  

  

  

Пазіцыя

Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

«Аб магчымым аднаўленні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага Саюза»

10 верасня 2015 года

Аб актуальнай сітуацыі

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства вітае агульны прагрэс у адносінах паміж Беларуссю і ЕС, які адбыўся за апошнія месяцы. Мы адзначаем важнасць перамоў ЕС і Рэспублікі Беларусь у прамежкавай фазе супрацоўніцтва ў пытаннях мадэрнізацыі (Interim Phase on modernisation), з’яўляецца прасоўваннем бакоў у пытаннях падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, а таксама пройдзены першы раўнд дыялогу Беларусі і ЕС па пытаннях правоў чалавека (EU-Belarus Human Rights Dialogue).

Мы канстатуем, што вызваленне палітычных зняволеных 22 жніўня 2015 года з'яўляецца значным крокам беларускіх уладаў у кірунку далейшага паляпшэння адносін з ЕС і міжнароднай супольнасцю. Пазітыўна ацэньваючы гэты крок беларускіх уладаў, мы спадзяемся на іх далейшыя крокі ў напрамку паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, уключаючы асабліва важныя для развіцця грамадзянскай супольнасці пытанні свабоды асацыяцый, свабоды сходаў, свабоды слова.

Мы адзначаем, што з вызваленнем палітычных зняволеных знішчаецца асноўная перашкода для аднаўлення больш глыбокага супрацоўніцтва Беларусі і ЕС. Гэта супрацоўніцтва можа быць выяўлена ў рэалізацыі канкрэтных праектаў і праграм, узгодненых у межах прамежкавай фазы (Interim Phase on modernisation), уключаючы фінансавую і тэхнічную падтрымку з боку ЕС рэформ у шырокім спектры абласцей.

У той жа час, мы са шкадаваннем адзначаем, што агульная палітычная сітуацыя і сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменнай. Шэраг грамадскіх актывістаў знаходзяцца пад пагрозай крымінальнага пераследу — у прыватнасці, фігуранты справы аб нанясенні графіці М. Пякарскі, В. Жэромскі, В. Касінераў, а таксама былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года А. Міхалевіч, які вярнуўся ў краіну. Усе вызваленыя палітычныя зняволеныя знаходзяцца пад прафілактычным наглядам і маюць іншыя абмежаванні ў сваіх правах. Працягваецца практыка пераследу праваабаронцаў, праваабаронца Алена Танкачова выслана з Беларусі з забаронай уезду ў краіну цягам трох гадоў. Абмежаваная свабода дзейнасці незалежных СМІ, існуюць факты пераследу незалежных журналістаў і грамадскіх актывістаў, уключаючы практыку адміністрацыйных штрафаў, адвольных затрыманняў з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы і спецсродкаў. У часе кампаніі па выбарах прэзідэнта сустракаюцца факты адміністрацыйнага ціску на выбаршчыкаў па месцы працы, затрыманні сябраў ініцыятыўных груп незалежных кандыдатаў, неабгрунтаваных адмоў пры ўключэнні прадстаўнікоў апазіцыйных сіл у склад участковых выбарчых камісій. Прававыя, фінансавыя і палітычныя ўмовы для дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці таксама застаюцца неспрыяльнымі.

Аб міжнароднай ацэнцы сітуацыі з правамі чалавека

Улічваючы гэтыя факты, мы звяртаем увагу прадстаўнікоў Еўрапейскага Саюза і краін-сябраў ЕС на тое, што аднаўленне супрацоўніцтва не можа будавацца без уліку агульнага прагрэсу палітычнай сітуацыі і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Мы таксама мяркуем, што агульныя ацэнкі прагрэсу ў галіне правоў чалавека не могуць выносіцца толькі з прычыны палітычнага збліжэння бакоў і палітычнага пацяплення адносін паміж імі. Прагрэс у галіне правоў чалавека ў Беларусі можа быць канстатаваны толькі незалежнымі міжнароднымі структурамі і іх адмысловымі прадстаўнікамі. У актуальнай сітуацыі, у адсутнасці асобнага публічнага дакумента па сітуацыі з правамі чалавека ад імя спецдакладчыка Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні, адзінымі незалежнымі міжнароднымі ацэнкамі сітуацыі з правамі чалавека з'яўляюцца даклады спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці. Мы заклікаем, прадстаўнікоў Еўрапейскага Саюза і краін-сябраў ЕС у сваіх ацэнках сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі арыентавацца на меркаванне спецыяльнага дакладчыка ААН. Мы таксама прапануем сфармаваць з прадстаўнікоў міжнародных структур (АБСЕ, Савет Еўропы, ААН) спецыяльную групу для перыядычнай публічнай дакументаванай ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Асноўныя параметры гэтай ацэнкі маглі б абапірацца на палажэнні неафицыйнага дакумента (Non-Paper) Еўрапейскай камісіі «What the European Union could bring to Belarus» ад 5 снежня 2006 года, ў якім вызначаюцца 12 умоў, выкананне якіх дазваляе канстатаваць паляпшэнне сітуацыі ў накірунку павагі дэмакратычных каштоўнасцей і базавых правоў чалавека.

Аб прынцыпах супрацоўніцтва

Мы таксама перакананыя, што будучыня супрацоўніцтва Беларусі і ЕС павінна будавацца як транспарантны і інклюзіўны працэс, уключаючы паўнавартасны доступ грамадскасці да інфармацыі аб праектах і праграмах падтрымкі ЕС для беларускай дзяржавы і інфармацыі аб любых іншых фарматах супрацоўніцтва. Мы шчыра спадзяемся, што збліжэнне бакоў будзе весці да паўнавартаснага ўключэння прадстаўнікоў незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці і, у прыватнасці, Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, у працэс дыялогу ЕС з беларускімі ўладамі адносна развіцця еўрапейска-беларускага ўзаемадзеяння.

Спампаваць дакумент

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео