BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мікола Статкевіч: З Беларусі – не з'еду (фота, відэа)

23.08.2015
Мікола Статкевіч: З Беларусі – не з'еду (фота, відэа)
Акции / Фото
Фота: Генадзь Верацінскі адмыслова для Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Палітык запэўніў, что будзе працягваць «барацьбу за нармальную краіну», Статкевіч мяркуе, што «засталося не вельмі шмат, каб зрабіць Беларусь вольнай».

Экс-кандыдата ў прэзідэнты-2010 Міколу Статкевіча, вызваленага ўчора з-за кратаў, сустракала позна ўвечары 22 жніўня на Ўсходнім аўтавакзале ў Менску некалькі соцень чалавек.

Нагадаем, 22 жніўня Аляксандр Лукашэнка «зыходзячы з прынцыпаў гуманізму», прыняў рашэнне вызваліць Міколу Статкевіча, Міколу Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова.

Людзі віталі вызваленага палітыка воплескамі, увесь час гучала: «Жыве Беларусь!», «Дзякуй!» і «Герой!».

Выглядае палітык бадзёрым, з выдатным настроем і незламаным. «Я і далей буду працягваць тое, што рабіў. Працаваць для вольнай, нармальнай, беларускай Беларусі. Але ў бліжэйшыя некалькі дзён, напэўна, я б хацеў проста пабачыць сваіх родных і блізкіх, пабыць трошкі з імі... Тыдзень лета застаўся!», - сказаў Мікола Статкевіч.

Але, паводле палітыка, «разам з тым я буду сустракацца з прадстаўнікамі апазіцыйных арганізацый, будзем абмяркоўваць, што рабіць, таму што няма ніякай, больш-менш прымальнай стратэгіі».

Мікола Статкевіч дадаў, што ў яго быў варыянт дзеянняў, нават праграмы, але «пакуль я быў там» - улада вызваленнем палітвязняў скасавала гэты варыянт: «Я там здолеў бы зрабіць гэтыя выбары нелігітымнымі, а зараз... не ведаю».

На пытанне з натоўпу пра стан здароўя Статкевіч выгукнуў: «Не дачакаецца! Выдатна!».

«Я пастаянна адчуваў падтрымку, я не адчуваў сябе ў роспачы, у дэпрэсіі, я адчуваў сябе ў працэсе, адчуваў, што нешта раблю для Беларусі самім фактам знаходжання там. Вот цяпер трэба думаць, як па-новаму дапамагаць», - сказаў Статкевіч.

Паводле экс-кандыдата на прэзідэнта, ён не застаецца ў палітыцы, а застаецца ў тым, што «назваў бы проста барацьбой за нармальную краіну»: «Я буду яе працягваць. Ніколі не спыняўся за гэтыя гады. Думаю, засталося не вельмі шмат, каб зрабіць Беларусь вольнай».

Што да прычын вызвалення, то, мяркуе Мікола Статкевіч, «у дыктатуры скончыліся грошы і яна будзе імітаваць дэмакратыю».

Сітуацыю, у якую патрапіла апазіцыя з выбарамі прэзідэнта, Мікола Статкевіч называе патавай: «У гэтай сітуацыі апазіцыя зрабіла сабе пастку. І я не ведаю, што трэба рабіць, калі байкот не з'яўляецца маральным, бо гэта байкот слабакоў, якія не сабралі подпісы. Байкот можа прывесьці да таго, што будуць лічыць галасы, але і кандыдата апазіцыйнага падтрымліваць нельга, бо можа здарыцца так, што ўсе альтэрнатыўныя кандыдаты прызнаюць выбары сумленнымі».

Мікола Статкевіч дадаў, што ўсе гады зняволення адчуваў жаданне ўлады, каб ён эміграваў з краіны. Як іранічна заўважыў палітык, адміністрацыя турмы нават цешылася, што ён пачаў вывучаць англійскую мову на завочных курсах. Але пакідаць Беларусь, падкрэсліў Мікола Статкевіч, ён не будзе ні пры якіх умовах.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео