BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рэктараў беларускіх ВНУ выключылі з чорнага спісу ЕС з-за Балонскага працэсу

03.08.2015
Рэктараў беларускіх ВНУ выключылі з чорнага спісу ЕС з-за Балонскага працэсу
Астатніх чыноўнікаў — з разлікам на тое, што беларускія ўлады вызваляць палітзняволеных да выбараў і не будуць чыніць рэпрэсій падчас кампаніі.

Савет Еўрапейскага саюза выключыў 24 грамадзян Беларусі са спісу асоб, якія трапляюць пад санкцыі. Сярод іх ёсць і былыя, і дзейсныя чыноўнікі — Наталля Пяткевіч, Леанід Мальцаў, Генадзь Нявыглас, Анатоль Рубінаў, Яўген Палудзень ды іншыя чыноўнікі, суддзі і рэктары універсітэтаў.

“Гэта адлюстроўвае тую вельмі марудную дынаміку, якая апошні год развіваецца ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС з аднаго боку, - лічыць палітолаг Яўген Прэйгерман. - З іншага боку, гэта таксама адлюстроўвае пэўнае разуменне, што тыя метады палітыкі ў дачыненні Беларусі з боку ЕС не давалі нават мінімальнага плёну. Таму, калі нічога асабліва трагічнага не адбудзецца падчас гэтай выбарчай кампаніі, то можна чакаць, што паступова абмежаванні будуць здымацца”.

Выключэнне са спісу суддзяў можа быць звязанае з тым, што яны больш не працуюць на сваіх пасадах. А вось рэктара БДУ Сяргея Абламейку і іншых рэктараў прыбралі са спісу у сувязі з тым, што Беларусь прынялі ў Балонскі працэс, кажа палітолаг Андрэй Елісееў.

“Гэта контрпрадуктыўна, іх далей пакідаць у спісе, калі Беларусь інтэгруецца ў агульнаеўрапейскую адукацыйную сістэму. А вось прыклад Мальцава сапраўды сведчыць, што гэта не проста тэхнічнае рашэнне, а болей палітычнае. Магчыма, ёсць нейкая сакрэтная дамоўленасць па шэрагу ўзаемных крокаў, а можа, і без дамоўленасці дыпламатыя ЕС такім чынам робіць выразны сігнал, што гатовая разруліць санкцыйныя адносіны, спадзеючыся пры гэтым, што беларускія ўлады вызваляць палітычных зняволеных і правядуць больш-менш ліберальную выбарчую кампанію”, - адзначае ён.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі таксама лічыць, што рэктараў прыбралі са спісу з-за прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс, а Леаніду Мальцаву зрабілі падарунак да юбілею.

“У старшыні памежнага камітэту Мальцава юбілей — 65 гадоў. Гэта, можна лічыць, як падарунак да юбілею. Бо Мальцаў быў сакратаром Савета бяспекі, пэўны час выконваў абавязкі старшыні КДБ і двойчы быў міністрам абароны, і менавіта пры ім былі так званыя палітычныя прызывы ў войска маладых актывістаў. Увогуле, гэтыя асобы выключаныя са спісу дзякуючы намаганням незалежных "мазгаведаў" — лабістаў у Бруселі, якія змаглі пераканаць, што нешта станоўчае тут адбываецца”, - адзначыў ён, паведамляе “Еўрарадыё”.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео