BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Статкевіч заклікаў беларусаў да грамадзянскага супраціўлення

27.07.2015
Статкевіч заклікаў беларусаў да грамадзянскага супраціўлення
Личности
statkevich.org
Палітвязень перадаў з турмы на волю зварот да беларусаў, у якім раіць ім, што рабіць на выбарах.

Беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца ў магілёўскай турме, перадаў на волю зварот да беларусаў. У ім ён выказаў падзяку ўсім, хто ўвайшоў у склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі (а гэта больш за 1700 чалавек па ўсёй краіне). Яе, як вядома, ЦВК не зарэгістраваў.

На думку Статкевіча, удзел апазіцыі ў апошніх прэзідэнцкіх кампаніях меў сэнс, толькі калі разглядаць яго ў якасці супрацьстаяння "шоу, у якое ўлады ператварылі выбары", і спробы "вярнуць краіну да дэмакратыі". Цяпер жа, перакананы палітвязень, альтэрнатыўныя кандыдаты такой задачы не ставяць і ён не бачыць "вялікага сэнсу ў такім удзеле". Акрамя таго, удзел часткі апазіцыі ў выбарах "робіць малаэфектыўным байкот", паведамляе БелаПАН.

"У такіх умовах я заклікаю тых, хто не згодны з роляй статыстаў у чарговым спектаклі, да грамадзянскага супраціўлення", — гаворыцца ў звароце Мікалая Статкевіча.

Ён заклікае тых, хто ўсё ж прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, зрабіць у бюлетэнях для галасавання запіс, "які б выразна сведчыў аб непрыманні палітыкі кіруючага рэжыму". Палітвязень упэўнены, што "калі гэты сігнал будзе масавым, ён дойдзе да адрасата".

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010-га. У траўні 2011 года ён быў асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму "за арганізацыю масавых беспарадкаў". Статкевіч павінен выйсці на волю ў снежні 2016 года. Міжнародныя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео