BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дэлегацыя Еўрапарламента абмеркавала з лідарамі беларускай апазіцыі выбары прэзідэнта

19.06.2015
Дэлегацыя Еўрапарламента абмеркавала з лідарамі беларускай апазіцыі выбары прэзідэнта
Сустрэча адбылася ў Мінску. Апазіцыянеры звярталі ўвагу дэпутатаў на ціск, які пачаўся на ўдзельнікаў ініцыятыўных груп.

19 чэрвеня ў Мінску дэлегацыя Еўрапарламента сустрэлася з лідарамі апазіцыі. У ёй удзельнічалі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард і намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў.

У складзе дэлегацыі Еўрапарламента былі кіраўнік рабочай групы па сувязях з Беларуссю Багдан Здраеўскі, дэпутаты Сандра КалніецеВальдэмар ТамашэўскіМарэк ЮрэкХайдзі ХаўталаНілс ТорвалдсАгнешка Казлоўска і Андрэй Мамікін, паведамляе БелаПАН.

Гаворка ішла пра будучыя прэзідэнцкія выбары і пра аказанне Беларусі дапамогі з боку ЕС. Апазіцыянеры звярталі ўвагу дэпутатаў на ціск, які пачаўся на ўдзельнікаў ініцыятыўных груп. Гасцям з ЕС перадалі прапановы па правядзенні выбараў, якія раней дасылаліся і беларускім уладам.

На сустрэчы гаварылі і пра фінансавую дапамогу ЕС Беларусі. Лябедзька выказаўся на конт таго, што 700 тысяч дапамогі на судовую сістэму Беларусі, «якая не з'яўляецца такой зыходзячы з міжнародных стандартаў, ці 7 мільёнаў на мясцовае самакіраванне — гэта кепскія прыклады». Палітык мяркуе, што ў Еўракамісіі дзіўна ўспрымаюць сітуацыю ў нашай краіне, не заўсёды разумеюць, якія праекты трэба падтрымліваць. Багдан Здраеўскі паведаміў, што з чыноўнікамі з Бруселя будзе гаворка на гэтую тэму.

Нагадаем, дэлегацыя Еўрапарламента знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візітам. Яна мела сустрэчы ў МЗС, Цэнтрвыбаркаме, МІнюсце і ў Савеце Рэспублікі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео