BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадзянская супольнасць на мяжы распаду (Відэа і фота)

08.05.2015 Дзмітры Карэнка, belmediaschool.org, фота і відэа аўтара
Грамадзянская супольнасць на мяжы распаду (Відэа і фота)
О нас в медиа
5 траўня 2015 года ў Мінску прайшоў круглы стол "Усходняе партнёрства напярэдадні Рыжскага саміта", ініцыяваны Беларускай нацыянальнай платформай Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Фармальная актуальнасць сустрэчы - падрыхтоўка да Саміта Усходняга партнёрства, што мусіць адбыцца ў Рызе 21-22 траўня.

Аднак больш важным сталася фактычнае прызнанне падчас мерапрыемства крытычнага стану як самой праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама стану грамадзянскай супольнасці як пасярэдніка ў рэалізацыі гэтай праграмы ў Беларусі.

Па-першае, як адзначылі ўдзельнікі круглага стала, сама праграма "Усходняе партнёрства" ў сувязі з бягучай геапалітычнай сітуацыяй зайшла ў крытычную фазу. Пры гэтым Беларусь на афіцыйным узроўні, не захацела і не змагла скарыстацца тымі магчымасцямі рэформ, якія прапаноўвала гэтая праграма.

Па-другое, фактычна Беларуская нацыянальная платформа, па словах удзельнікаў, знаходзіцца ў фазе стагнацыі і ў "замарожанасці", згубіўшы сваю першапачатковую дынаміку і патэнцыял інавацый. Часткова пра гэта сведчыць і колькасць удзельнікаў мерапрыемства.

Так, на крыглым стале прысутнічалі 10-15 арганізацый, у той час як у склад Нацыянальнай платформы ўваходзіць больш за 60 арганізацый.

Прычыны крызісу, на думку актыўных удзельнікаў, звязаныя з дзвума фактарамі:

  1. з адсутнасцю прызнання грамадзянскай супольнасці ў якасці партнёра з боку беларускай дзяржавы;
  2. з нізкім узроўні кансалідацыі ўнутры самой грамадзянскай супольнасці (з адсутнасцю кропкі прыцягнення праеўрапейскіх сіл).

У сувязі са склаўшымся становішчам былі агучаныя прапановы аб «роспуску Нацыянальнай платформы» (Уладзімір Мацкевіч), фармальным "замарожваннні" яе дзейнасці (Андрэй Ягораў), пераключэнне прыярытэтаў на дзейнасць у іншых сферах (сацыяльнай, культурнай і г.д.).

З больш разгорнутай аргументацыяй Уладзіміра Мацкевіча адносна прычын крызісу ў Нацыянальнай платформе і неабходнасцю роспуска БНП можна пазнаёміцца па спасылцы.

Разам з тым, шэраг удзельнікаў выказаліся за спробу ажыўлення дзейнасці Нацыянальнай платформы і фармуляванне далейшай стратэгіі яе развіцця.

Як адзначыў Андрэй Ягораў, сустаршыня Форума грамадзянскай супольнасці, нацыянальны каардынатар Форума па Беларусі і старшыня Беларускай нацыянальнай платформы, канчатковае рашэнне аб лёсе БНП будзе прынятае на канферэнцыі Нацплатформы ў чэрвені 2015 года.

Каментар Улада Вялічкі:

Каментар Андрэя Ягорава:

 

Андрэй Ягораў агучвае магчымыя прапановы Беларускай нацплатформы да Рыжскага саміта Усходняга партнёртва

Таццяна Зялко, старшыня арганізацыі "Наша пакаленне"

Уладзімір Мацкевіч, старшыня Рады Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь"

Сяргей Мацкевіч (Асамблея НДА Беларусі), Улад Вялічка (Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь"), Андрэй Ягораў (нацыянальны каардынатар Форума па Беларусі, Цэнтр еўрапейскай трансфрмацыі)

belmediaschool.org

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео