BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітвязня Статкевіча вылучаюць на прэзідэнта Беларусі

14.03.2015
Палітвязня Статкевіча вылучаюць на прэзідэнта Беларусі
Личности
svaboda.org
"Еўрапейская кааліцыя" бліжэйшым часам вылучыць Міколу Статкевіча кандыдатам на прэзідэнцкія выбары-2015.

Кандыдат на прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе, а цяпер палітвязень Мікола Статкевіч будзе бліжэйшым часам вылучаны кандыдатам на прэзідэнта на выбарах 2015 году «Еўрапейскай кааліцыяй», паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта паведаміў паплечнік Статкевіча па Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Сяргей Скрабец. Ён выказаў жаль, што праект вылучэння Статкевіча адзіным кандыдатам падтрымала ня ўся апазіцыя.

Сяргей Скрабец тлумачыць затрымку з вылучэннем Міколы Статкевіча жаданнем, каб гэтую ідэю падтрымала як мага болей суб’ектаў апазыцыі. Аднак цяпер канчаткова стала зразумела, што дамовіцца не атрымліваецца. Частка апазыцыі заяўляе: трэба праводзіць дзве розныя кампаніі. Адну — за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта некага іншага, каго Цэнтравыбаркам зарэгіструе; другую — за вызваленне ўсіх палітвязняў, у тым ліку і Міколы Статкевіча.

Так, прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслаў Грыб пацвердзіў, што ягоная партыя супраць вылучэння палітвязня адзіным кандыдатам. Маўляў, Цэнтравыбаркам паводле дзейнага заканадаўства не зарэгіструе кандыдатам ня толькі самога Міколу Статкевіча, які дагэтуль за кратамі, але і ягоную ініцыятыўную групу. А бяз гэтага збіраць подпісы за Статкевіча, не парушаючы заканадаўства, немагчыма:

«Мы безумоўна за яго вызваленне. І гатовыя ўдзельнічаць у любых пікетах, у іншых акцыях. Але што тычыцца вылучэння Статкевіча кандыдатам на прэзідэнта, то мы гэтую ідэю не падтрымліваем. Гэта — утопія. На погляд сяброў нашай партыі, яна на сённяшні дзень ня мае ніякай пэрспэктывы.

Гэта марная трата часу, сродкаў. І самае галоўнае — мы ня ўпэўненыя, што гэта дапаможа яго хутчэй вызваліць».

Сяргей Скрабец лічыць, што з такімі аргументамі можна пагаджацца, калі б выбары ў Беларусі былі празрыстымі і справядлівымі. Таму паплечнікі Статкевіча гатовыя прадстаўляць яго як кандыдата ад часткі апазыцыйных сілаў:

«Як мы і планавалі, «Еўрапейская кааліцыя» будзе вылучаць Статкевіча кандыдатам. Пакуль ён будзе прадстаўляць толькі «Еўрапейскую кааліцыю». Але ўсе ахвотныя могуць далучыцца да гэтага працэсу.

Наша партыя таксама ўваходзіць у кааліцыю. І мы выступаем ініцыятарамі вылучэння. Нас падтрымліваюць «Малады фронт», Партыя свабоды і прагрэсу Навасяда, рух салідарнасці «Разам» Сіўчыка, жаночая ліга Стужынскай і частка партыі БХД на чале з Паўлам Севярынцам. Яны ўсе падтрымліваюць адзіным кандыдатам Статкевіча».

Цікаўлюся ў Сяргея Скрабца, колькі, на ягоны погляд, можа быць кандыдатаў на сёлетніх выбараў ад дэмсілаў:

«Лябедзька ідзе. Я ня вельмі здзіўлюся, калі і Калякін вылучыцца і прапануе сябе кандыдатам ад левых сіл. Кандыдатаў можа быць пяць. І ўсе будуць называць сябе адзінымі і суперадзінымі. Кастусёў, Анісім...»

Апазіцыя, як і на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах, ня можа спыніцца на адной кандыдатуры, канстатуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі:

«Што тычыцца вылучэння Статкевіча, то гэта ўсё выглядае прыгожа і высакародна. Але першае пытанне: хіба нельга было сёння і нават учора ставіць рубам пытанне аб вызваленні Статкевіча? Гэты праект мог набыць моц і сапраўды выглядаць прыгожым сімвалам, калі б яго падтрымала ўся апазіцыя. І хоць зразумела, што рэжым ня пойдзе на тое, каб вызваліць, а тым болей зарэгістраваць Статкевіча, такі падыход паказаў бы як мінімум адзінства апазыцыі. Гэта тое, чаго ёй хранічна нестае і на чым яна фактычна страціла свой маральны аўтарытэт. Менавіта праз сваю раз'яднанасць.

Але сёння, калі ўжо вядома, што гэтая ідэя не праходзіць і будзе ўзнята на шчыт толькі невялікай часткай апазіцыі, можна прагназаваць, што гэта толькі падалье алею ў агонь і распаліць міжусобіцу. Бо адны будуць кідаць камяні ў іншых, што вы здраднікі, што вы забыліся пра палітвязняў, што вы пайшлі гуляць у гульні з рэжымам. А з таго боку будзе чутно: а вы маргіналы, таму вы схаваліся, як за шчыт, за фігуру Статкевіча, а фактычна сышлі ў кусты.

У прынцыпе, любы агульны сцэнар, любая агульная стратэгія — гэта быў бы непараўнальна мацнейшы ход, чым раз'яднанасьць апазыцыі. Бо гэта тое, што падсякае яе пад корань».

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 лістапада 2015 году.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео